Грамадства

Бел-чырвона-белыя жалюзі на балконе зноў прызналі несанкцыянаваным пікетам

Суддзя Ленінскага райсуда Магілёва Наталля Панасенка аштрафавала на 15 базавых велічынь (435 рублёў) магіляўчанку Ірыну Брыль за жалюзі бел-чырвона-белай расфарбоўкі, якія віселі ў яе на закрытым балконе, паведамляе 6tv.by.

Чарговы суд прайшоў 12 лютага 2021 года па арт. 23.34 КаАП (Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Прадметам правапарушэння суддзя Панасенка прызнала бел-чырвона-белыя жалюзі, якія амаль паўгода — з сярэдзіны жніўня 2020 года па 27 студзеня 2021 года віселі на балконе сёмага паверха ў доме па вуліцы 30 гадоў Перамогі. Тым самым суддзя пагадзілася з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, складзеным Ленінскім РАУС аб тым, што вывесіўшы на балконе жалюзі такой расфарбоўкі, Ірына Брыль стала ўдзельніцай масавай акцыі, недазволенага ўладамі пікету. Міліцыянеры нават правялі ператрус у кватэры, дзе пражывае так званая правапарушальніца са сваёй сям'ёй, канфіскаваўшы ў яе ноўтбук, тэлефон з зараднай прыладай і, вядома, жалюзі.

Падчас судовага пасяджэння Ірына Брыль казала, што вывесіла ў жніўні такія жалюзі ў знак салідарнасці з удзельнікамі пратэстаў. І гэтыя жалюзі віселі не ў нейкім грамадскім месцы, а ў кватэры.

«У чым я вінаватая? Я не пайшла гуляць з гэтымі жалюзі па горадзе. Яны знаходзіліся на маёй тэрыторыі», — казала Ірына Брыль, адмовіўшыся падчас суда прызнаваць сваю віну.

Тым не менш суддзя Панасенка аштрафавала яе на 435 рублёў, жалюзі пастаноўлена знішчыць.

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?7

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць