Культура

У «Белэкспа» адкрылася міжнародная выстава-кірмаш — з незалежнымі выдаўцамі ФОТЫ

У Мінску запрацавала міжнародная кніжная выстава-кірмаш — сёлета яна праходзіць 28-ы раз і збірае ўдзельнікаў з дваццаці краін замест мінулагодніх трыццаці. Цэнтральным «экспанентам» выступае СНД, а ЗША, што з’яўляліся цэнтральным экспанентам летась, гэтым разам нават не маюць асобнага нацыянальнага стэнда. Зрэшты як і шэраг еўрапейскіх краін. Тым не менш у гэтыя дні тут прадстаўлены замежныя, а таксама дзяржаўныя і незалежныя беларускія выдавецтвы, а сетка імпрэз уключае шэраг прэзентацый кніжных навінак і сустрэч з аўтарамі.

Асноўнымі арганізатарамі выставы-кірмаша выступаюць Міністэрства інфармацыі і Мінгарвыканкам. Як звычайна, яна ладзіцца ў будынку выставачнага цэнтра «Белэкспа» на праспекце Пераможцаў. Геаграфія краін, што прадстаўлены нацыянальнымі экспазіцыямі альбо асобнымі выдавецтвамі, амаль цалкам выключае краіны Еўропы: у выставе ўдзельнічаюць Кыргызстан, Сірыя, Таджыкістан, Казахстан, Турцыя, Ізраіль, Расія, Украіна, Германія ды іншыя. Слоган 28-й выставы — «Кніга аб'ядноўвае людзей і краіны».

Удзельнічаюць, вядома, і беларускія выдавецтвы. Сярод незалежных — «Галіяфы». Яго дырэктар Зміцер Вішнёў кажа, што ў працу выставы-кірмаша яны ўключаюцца толькі апошнія тры гады, а да гэтага іх сюды не пускалі.

«Рашэнне браць удзел у выставе перадусім усё ж эканамічнае, бо нам трэба выжываць і прадаваць свае кнігі, а адмовіцца значыла б адсячы сябе ад вялікай аўдыторыі. Мы выдалі некалькі навінак, у нас крэдыты ад літоўскіх партнёраў, трэба аддаваць грошы. Калі мы не будзем браць удзел у такіх выставах, то папросту вылецім у трубу. Да таго ж гэта праца выдавецтва: у нас выйшлі навінкі — нам трэба данесці іх да чытача, тут мы таксама адказныя за аўтараў».

На стэндзе «Галіяфаў» па ініцыятыве Польскага інстытута ў Мінску выстаўлены таксама кнігі выдавецтваў «Лімарыус», «Янушкевіч» і «Логвінаў», што былі выдадзены пры падтрымцы інстытута. У дні працы выставы тут запланаваныя аўтограф-сесіі Міколы Адама, Веранікі Ляўчук, Паўла Дарохіна, Паўла Міхалькевіча, Кірыла Стаселькі ды польскага аўтара Міхала Хабраса.

Побач з «Галіяфамі» размешчаны стэнд выдавецтва Arche — таго самага, выданні якога з’явіліся ў нядаўнім роліку МУС пад выглядам вынятай «экстрэмісцкай літаратуры».

«Мы маем вялікую гісторыю прызнання нашых выданняў экстрэмісцкімі, — кажа кнігавыдавец ды галоўны рэдактар часопіса Arche Валер Булгакаў. — Першым рэзананс атрымаў выпадак у 2007-2008 гадах, калі берасцейскі КДБ прызнаў адзін з нашых нумароў нелегальным. Але ўсе свае выданні мы робім, калі скарыстацца казённай фармулёўкай, ва ўстаноўленым законам парадку. Людзі, якія ў 2021 годзе выстаўляюць папяровыя выданні ўзорам экстрэмізму, мысляць у катэгорыях савецкай эпохі. Калі ў 1950-60 гадах кніга і магла быць разносчыкам іншадумства, то цяпер гэтая ідэя выглядае фантасмагарычна».

Выдавецтва Arche ўдзельнічае ў міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ўжо дзесяць гадоў.

«Па статыстыцы арганізатараў, кожны год выставу наведвае 25-30 тысяч чалавек. Гэта вялікая аўдыторыя і складаецца яна не толькі з мінчан: сюды прыязджаюць людзі з усёй краіны, мы з імі гутарым, а для кожнага выдавецтва важная зваротная сувязь. Губляць такую магчымасць з ідэалагічных прычын мы палічылі нявартым. Да таго ж на фоне трагічных падзей, якія адбываюцца ў краіне, гэта па-свойму някепскі знак, маўляў, суцэльнага задушэння фронту беларускамоўных культурніцкіх ініцыятыў не здарылася. Пасля беспрэцэдэнтнага наступу на беларускую культуру мы прыватна і публічна выказалі салідарнасць з выдавецтвамі, якія ад гэтага пацярпелі».

Выстава-кірмаш будзе працаваць да 21 лютага. Праз эпідэміялагічную сітуацыю стэнды ў выставачным комплексе размешчаны з улікам неабходнай дыстанцыі, а ў кожнага наведвальніка пры ўваходзе вымяраецца тэмпература.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць