На выходных у Мінску з размахам правядуць Масленіцу. Са спальваннем пудзіла каля Палаца спорту
З 12 да 14 сакавіка ля Палаца спорту пройдзе свята «Мінская Масленіца». Гасцей чакаюць маса забаў, смачная ежа і вясёлыя гульні, паведамляе тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна».

У праграме — выстава-кірмаш вырабаў майстроў народнай творчасці, будзе працаваць каля 30 пунктаў грамадскага харчавання сталіцы. У асноўным прапаноўваць будуць бліны з рознымі начынкамі, мачанку, дранікі, вуху на вогнішчы, шашлыкі ды інш.
У суботу з 13.00 да 16.00 будзе працаваць восем забаўляльных пляцовак для гасцей любога ўзросту.
Сярод іх:
«Зімовая печ». Удзельнікам гэтай забавы трэба з завязанымі вачыма дастаць вілкамі з печы чыгунок.
«Масленічныя арэлі» — драўляныя арэлі: чым вышэй узлятаеш на іх, тым хутчэй прыйдзе вясна.
«Кола жаданняў» — усе ахвотныя змогуць загадаць жаданне, завязаўшы стужачку і пакруціўшы драўлянае кола.
«Брама прымірэння» — закаханыя пары змогуць прайсці праз размаляваную браму прымірэння, папрасіць адно ў аднаго прабачэння і тройчы пацалавацца, ды іншыя забавы.
Традыцыйны абрад спальвання пудзіла Масленіцы стане кульмінацыяй свята ў суботу і пачнецца ў 16.30.
Рэжым працы кірмашу 12—14 сакавіка з 10.00 да 20.00.
Культурная праграма запланавана: у пятніцу — з 17.00 да 19.00; у суботу (галоўны дзень свята) — з 12.00 да 17.00; у нядзелю — з 14.00 да 17.00.
Таксама будуць мерапрыемствы ў розных раёнах горада.
-
Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?
-
Растварыць і змыць у каналізацыю: у свеце набірае папулярнасць тэхналогія «воднай крэмацыі» памерлых
-
На Чыгірынскім вадасховішчы рыбакі замест рыбы дасталі з вады тое, чаго зусім не чакалі
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары