Усяго патроху

Ці шкодзіць здароўю доўгі сон? Вось што кажуць навукоўцы

Нам заўсёды кажуць пра тое, што недасып шкодзіць здароўю. А што наконт задоўгага сну?

Фота Depositphotos.com

Большасць здаровых дарослых спяць ноччу па 7-9 гадзін. Аднак, згодна з сумеснымі рэкамендацыямі Амерыканскай акадэміі медыцыны сну і Таварыства даследавання сну, некаторым людзям можа спатрэбіцца больш за 9 гадзін начнога адпачынку. Гаворка перш за ўсё пра моладзь, тых, хто доўгі час быў пазбаўлены дастатковай колькасці сну, і людзей з рознымі хваробамі, піша Huffington Post.

Перасыпаннем звычайна лічаць сон, даўжэйшы за 9-10 гадзін. Большасць навукоўцаў звязваюць яго з рызыкай для здароўя і небяспекай узнікнення такіх хвароб, як інсульт, атлусценне, дэпрэсія, дыябет, хваробы сэрца і дэменцыя. Але незразумела, што з’яўляецца першасным: перасыпанне выклікае хваробы, або чалавек шмат спіць праз наяўнасць хвароб.

Эксперты схіляюцца да другога варыянта. Джэйд Ву, псіхолаг сну і даследчык амерыканскага Універсітэта Д’юка, нагадвае, што некаторыя нейрадэгенератыўныя хваробы, як і дэпрэсія, прымушаюць нас адчуваць дрымотнасць на працягу дня.

Дык ці трэба хвалявацца, калі вы заўсёды спіце па 9-10 гадзін? Не абавязкова, тым больш калі вы адчуваеце раніцай, што вы добра адпачылі. Але, калі ёсць іншыя прычыны наведаць доктара, магчыма, варта расказаць яму і пра перасыпанне.

Калі ж вы адчуваеце, што, нягледзячы на вялікую колькасць сну, вам не хапае адпачынку, тым больш трэба пагутарыць з доктарам. Кожнаму патрэбна свая колькасць начнога адпачынку, але яго добрая якасць важная для ўсіх.

Наш сон могуць пагоршыць некаторыя хваробы, а таксама пабочныя эфекты ад лекаў. Стрэс, дрэнны настрой, адчуванне нуды і маларухомы лад жыцця таксама могуць прымушаць нас адчуваць сябе стомленымі нават пры дастатковай колькасці сну.

Ёсць некалькі спосабаў палепшыць свой сон. Можна паспрабаваць класціся спаць і прачынацца заўсёды ў той жа самы час, атрымліваць больш сонечнага святла, павялічыць колькасць фізічнай актыўнасці і камунікацыі з іншымі людзьмі, а таксама больш адпачываць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці6

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

На Нарачы перакуліўся катамаран1

УСУ знішчылі пазіцыю комплексу СПА С-400 побач з палацам Пуціна1

Сталі вядомыя імёны зніклых у гарах Кыргызстана альпіністаў. Двое з іх беларусы3

У Варшаве прайшоў традыцыйны Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай ФОТЫ29

Супрацоўнікі міліцыі, якія трапілі ў ДТЗ у Кобрыне, шпіталізаваныя4

Сын Джо Байдэна расказаў пра пагаршэнне стану бацькі, які хварэе на рак1

Больш за 100 тысяч фактаў пераследу: «Вясна» апублікавала сумную статыстыку шасці гадоў рэпрэсій11

Святлана Шаціліна больш не ўзначальвае Місію дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне9

У гарах Кыргызстана знайшлі пусты намёт зніклых альпіністаў, сярод якіх двое беларусаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці6

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць