Свет

Кіраўнік польскай амбасады: Мерапрыемства ў «Польскай школе» не мела ніякага дачынення да Рамуальда Райса

Пракуратура завяла крымінальную справу па факце «гераізацыі ваенных злачынцаў» на мерапрыемстве «Польскай школы» ў Брэсце. Двух прадстаўнікоў школы затрымалі, потым здарыўся дыпламатычны скандал. Часовы павераны ў справах Польшчы ў нашай краіне Марцін Вайцяхоўскі распавёў Tut.by, што мерапрыемства ў «Польскай школе» не мела ніякага дачынення да постаці Рамуальда Райса, а ўсё, што адбылося, падобна на непаразуменне.

Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі распавёў, што мерапрыемства, якое прайшло ў Брэсце 28 лютага, было арганізавана Форумам польскіх лакальных ініцыятываў.

— Па наяўных у нас даных, мэтай мерапрыемства было ўвекавечанне памяці тых людзей, якія пасля Другой сусветнай вайны ў Брэсце клапаціліся аб польскіх месцах памяці, польскіх могілках, захаванні польскай гісторыі — за гэта яны былі рэпрэсаваныя, у тым ліку адпраўленыя ў Сібір, у Варкуту. Толькі пасля смерці Сталіна, на хвалі адлігі, яны змаглі вярнуцца ў Польшчу. З вядомых мне людзей магу назваць спадара Рышарда Снарскага, які жыў у Берасці, — адзначыў Марцін Вайцяхоўскі.

Паводле інфармацыі часовага паверанага, мерапрыемства ў «Польскай школе» «не мела ніякага дачынення» да імя Рамуальда Райса (Бурага).

— Гэта мерапрыемства ніякага дачынення да Бурага і да падзей у Гайнаўцы не мела, у адрозненне ад таго, што сцвярджаюць дзяржаўныя беларускія СМІ і некаторыя эксперты.

— Можа быць, вершы і чыталі, але 100% не ў славу Райса, яго імя на той сустрэчы нават не згадвалася. Мы гэта старанна правяралі, калі б было па-іншаму, наш консул проста не ўдзельнічаў бы ў такой сустрэчы, — выказаўся Марцін Вайцяхоўскі. — Мерапрыемства, паводле нашай інфармацыі, праходзіць у Берасці ўжо некалькі гадоў, і ніколі яно не выклікала цікавасці, увагі, рэзанансу ў той ступені, у якой гэта адбылося сёлета.

Пры гэтым суразмоўца пацвердзіў, што падзея была прымеркавана да 1 сакавіка — дня, калі ў Польшчы згадваюць удзельнікаў антысавецкага падполля, якія змагаліся за незалежнасць краіны.

— Але гэтае свята ахоплівае ўсіх людзей, якія пасля Другой сусветнай вайны ў той ці іншай форме аказвалі супраціў камуністычнай уладзе, за што былі рэпрэсаваныя. Але яшчэ раз хачу падкрэсліць, што імя Бурага не згадвалася. Наш консул удзельнічаў у сустрэчы, якая была прысвечана мясцовай гісторыі, мясцовым падзеям — яны, на нашу думку, не маюць ніякага антыбеларускага кантэксту і падтэксту.

Марцін Вайцяхоўскі дадаў, што сёлета беларусы і палякі ўдзельнічалі ў сумесных мерапрыемствах па ўшанаванні памяці ахвяр Рамуальда Райса ў Гайнаўцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць