Свет

У Германіі адбываюцца мясцовыя выбары

У верасні ХДС пойдзе на ўсеагульныя выбары без Ангелы Меркель.

Партыя Ангелы Меркель дасягае рэкордна нізкіх вынікаў у двух ключавых рэгіёнах на мясцовых выбарах у Германіі. Хрысціянска-дэмакратычнаму саюзу ёсць аб чым хвалявацца напярэдадні федэральных выбараў, прызначаных на канец верасня, піша ВВС.

ХДС набірае толькі чвэрць галасоў у паўднёва-ўсходніх землях Бадэн-Вюртэмберг і Рэйнланд-Пфальц. Традыцыйна іх жыхары актыўна галасавалі за партыю Меркель, хоць апошнія гады гэтымі рэгіёнамі кіравалі кааліцыі на чале з прадстаўнікамі зялёных і сацыял-дэмакратаў адпаведна. Цяперашнія кіраўнікі гэтых зямель, хутчэй за ўсё, застануцца на сваіх месцах.

У Бадэн-Вюртэмбергу кандыдат партыі Меркель прыкметна саступае прадстаўніку Зялёнай партыі Вінфрыду Крэчману. У Рэйнланд-Пфальцы — Малу Драер ад Сацыял-дэмакратаў.

Меркель сыходзіць з пасады федэральнага канцлера Германіі ў верасні пасля 16 гадоў на чале краіны.

Нізкія паказчыкі ХДС на цяперашніх рэгіянальных выбарах звязаныя з шэрагам прычын. Калі пасля першай хвалі пандэміі немцы лічылі дзеянні ўрада эфектыўнымі, то цяпер, на фоне росту новых выпадкаў заражэння і павольнай вакцынацыі, яны расчараваныя ў федэральных уладах. Алею ў агонь падлілі і навіны пра тое, што некалькі дэпутатаў партыі ХДС атрымалі буйныя камісійныя ад дзяржаўных кантрактаў на набыццё медыцынскіх масак.

Пры гэтым сама Ангела Меркель па-ранейшаму карыстаецца папулярнасцю ў краіне, паказваюць апытанні.

Апытанні грамадскай думкі паказваюць, што папулярнасць ХДС звалілася з 40% у чэрвені 2020-га, калі Германію хвалілі за эфектыўнасць барацьбы з каранавірусам, да 33% у сакавіку 2021-га.

У студзені партыя Меркель выбрала новага лідара — ім стаў цэнтрыст Армін Лашэт. Яго канкурэнтам на пасаду канцлера называюць Маркуса Зедэра, прэм'ер-міністра Баварыі. ХДС абяцае вызначыцца з кандыдатам у канцлеры ў канцы мая.

Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы26

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША16

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні5

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

Арыштаваныя ў ксяндза Генрыха Акалатовіча старадаўнія іконы вывезлі ў Нацыянальны мастацкі музей і выставілі на аўкцыён4

Бацьку дваіх дзяцей з Нясвіжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Гурневіч: Спрабую знайсці прычыну галасаваць за КР, але не знаходжу. З-за паводзін сяброў КР18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы26

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць