Грамадства

Прыёмкай у эксплуатацыю пускавога комплексу першага блока БелАЭС зоймецца спецыяльная камісія

Пастановай урада прызначаная камісія па прыёмцы ў эксплуатацыю пускавога комплексу першага блока Беларускай атамнай электрастанцыі ў складзе згодна з дадаткам. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша Tut.by.

Дакумент урада вызначыў тых, хто ўвойдзе ў склад камісіі.

Яе старшынёй прызначаны віцэ-прэм'ер Юрый Назараў, які курыруе ва ўрадзе энергетычны комплекс. Сярод членаў камісіі — генеральны дырэктар «Белэнерга» Павал Дрозд, генеральны дырэктар «БелАЭС» Міхаіл Філімонаў, намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзяшко і іншыя.

У спісе таксама ёсць камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў — БелАЭС ахоўваюць вайскоўцы вайсковай часці 7434 унутраных войскаў. У склад членаў камісіі таксама ўключылі начальніка ДАІ Гродзенскай вобласці Аляксандра Вайцешку.

У камісіі ёсць і шэсць расіянаў, але адзначаецца, што яны могуць стаць яе чальцамі толькі з іх згоды. Гэта генеральны дырэктар «Атамтэхэнерга» Юрый Маркаў, віцэ-прэзідэнт «Атамбудэкспарт» Віталь Палянін, дырэктар па праектаванні БелАЭС інжынірынгавай кампаніі «АСЭ» Сяргей Прыходзька і іншыя.

Усяго ў спісе 21 чалавек.

Пастанова прынята згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі «Аб уводзе ў эксплуатацыю БелАЭС», падпісаным 30 лістапада мінулага года. У ім пазначана, што «не менш чым за 40 дзён да запланаванай даты ўводу ў эксплуатацыю кожнага блока» прызначаюцца прыёмачныя камісіі.

Каментары

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць