Грамадства

«У Дзень Волі павіталася з адміністрацыяй па-беларуску». Студэнтку з Полацка трымалі тры дні пад вартай

29 сакавіка студэнтку філфака Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Алесю Буку вызвалілі з-пад варты, але папярэдзілі, што яна застаецца падазраванай па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады. Пра гэта паведаміла маці студэнткі Юлія Бука — прадпрымальніца, якая займаецца агратурызмам у Глыбоцкім раёне, піша «Радыё Свабода».

Алесю Буку затрымалі 26 сакавіка ў інтэрнаце. Маці яе ведае, што пасьля абеду ў пакоі інтэрнату, дзе жыве Алеся, прыйшоў ператрус, забралі «кампутар, тэлефон, флэшку сяброўкі». З таго часу, амаль тры дні, Алесю Буку трымалі ў ізалятары пры Полацкім РАУС, спачатку адмаўляючы ёй у прадуктовых перадачах. У нядзелю ўсё ж да дзяўчыны дапусьцілі адваката.

«Справа заведзеная паводле 369-га артыкулу — за абразу службовай асобы. Але асабіста я ня веру, што Алеся некага абразіла, бо яна даволі асьцярожны і разважлівы чалавек. Іншая рэч, што магло камусьці не спадабацца, як яна незалежна сябе трымае. Ведаю ад яе, што ў чацьвер, на Дзень Волі, ва ўнівэрсытэце яна сустрэлася ў калідоры з кіраўніцтвам адміністрацыі ўнівэрсытэту і павіталася па-беларуску. Расказвала, што ў адказ на яе «Добры дзень» тыя нічога не сказалі, проста прамаўчалі. Але яна была ў чырвонай кофце з сымболікай, і галава ўжо паголеная. Можа, гэта завецца абразай, ня ведаю», — расказала маці Алесі Юлія Бука.

У сакавіку Алеся Бука і яшчэ трое студэнтаў ПДУ на знак салідарнасьці з палітвязьнямі пагалілі галовы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»1

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць