Грамадства

«Вывучалі гісторыі васьмі памерлых». У Мінздароўя сёння разгледзяць сітуацыю з кіслародам у віцебскай БХМД

У Міністэрстве аховы здароўя 30 сакавіка пройдзе пасяджэнне лячэбна-кантрольнага савета, на якім разгледзяць надзвычайнае здарэнне з падачай кіслароду хворым на ШВЛ 7-8 студзеня ў Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Пра гэта Tut.by паведаміў загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Уладзімір Мартаў, які ў пачатку сакавіка апублікаваў гэтую праблему ў інтэрв'ю парталу.

— На мінулым тыдні ў Віцебскай БХМД прайшлі патолагаанатамічныя канферэнцыі. Камісіі Міністэрства аховы здароўя вывучалі медыцынскую дакументацыю.

На канферэнцыях разабралі 8 гісторый хваробы пацыентаў, якія памерлі ў хірургічным корпусе 7-8 студзеня і пазней, — паведаміў Уладзімір Мартаў. — У двух пацыентаў з васьмі ў гісторыі хваробы былі запісы доктара аб спыненні падачы кіслароду — і ў гэтых двух чалавек на канферэнцыях выявілі прычынна-выніковую сувязь з пагаршэннем іх стану. У астатніх пацыентаў, у каго ў картах запісаў пра кісларод не было, гэтую сувязь не ўстанавілі.

Загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі распавядае, што людзі пасля здарэння паміралі па-рознаму:

— Хтосьці, напрыклад, памёр 12 студзеня, але сувязь са спыненнем падачы кіслароду ў яго смерці ўстаноўлена. Хтосьці памёр адразу — 7 студзеня, — але сувязь не ўстаноўлена.

Уладзімір Мартаў кажа, што яму і калегам важна даведацца, да якіх высноў прыйдзе лячэбна-кантрольны савет Міністэрства аховы здароўя:

— Лячэбна-кантрольны савет Міністэрства аховы здароўя — гэта вышэйшы орган ведамства, на якім разбіраюць розныя надзвычайныя здарэнні. Мне, супрацоўнікам нашага аддзялення, а таксама многім беларускім дактарам прафесійна цікава даведацца, як расследавалі віцебскі выпадак, якія рашэнні ў выніку прымуць, якія зробяць высновы.

Нагадаем, старшынёй лячэбна-кантрольнага савета (ЛКС) Міністэрства аховы здароўя з'яўляецца першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан. Да працы ЛКС могуць прыцягвацца галоўныя штатныя і пазаштатныя спецыялісты Міністэрства аховы здароўя, кіраўнікі і спецыялісты ўпраўленняў аховы здароўя аблвыканкамаў, камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, медустаноў.

ЛКС дае ацэнку «стану, даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі, якая аказваецца насельніцтву», вызначае «напрамкі па ўдасканаленні якасці аказання медыцынскай дапамогі».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу8

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу

Усе навіны →
Усе навіны

«Многія людзі стануць непатрэбнымі». Сузаснавальнік EPAM пра сяброўства з Добкіным, багацце і няроўнасць, жыццё ў Латвіі і настальгію19

«Белавія» купіла тры «Боінгі». Яны прыляцелі з самай малой краіны Афрыкі8

Прафесійны догляд без візіту ў салон: легендарны брэнд WAHL выпусціў лінейку для стрыжкі дома2

«Белавія» назвала топ-5 самых загружаных маршрутаў

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі53

Да гадавіны вялікага народнага ўздыму 2020‑га ў Вільні пройдуць марш з бубначамі, прабег і канцэрт10

Сям'ю мядзведзяў сустрэлі ў Мядзельскім раёне5

У якіх жылых комплексах можна будзе купіць кватэру ў іпатэку пад 1%?6

У Мінску з гістарычнага дома на Валадарскага знік знакаміты «балкон начальніка турмы»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу8

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць