Здарэнні

У Пінскім раёне шалёны воўк напаў на людзей

Ён пакусаў трох жанчын у вёсцы Ласіцк.

Дзікага звера ловяць паляўнічыя, лясгас, міліцыя і МНС, паведамляе БелТА са спасылкай на райвыканкам.

Воўк з'явіўся ў вёсцы Ласіцк 5 красавіка пасля абеду. Ён напаў на дзвюх жанчын на ўскраіне вёскі. На крыкі аб дапамозе збегліся людзі, мужчыны з віламі дапамаглі адбіцца ад звера. Неўзабаве агрэсіўны драпежнік аб'явіўся ў самой вёсцы, дзе пакусаў яшчэ адну жанчыну.

«У Ласіцк сталі спешна сцягвацца экстранныя службы: міліцыя, хуткая дапамога, МНС. Пацярпелым была аказаная медыцынская дапамога, у іх зафіксавалі ўкушаныя раны і траўмы, нанесеныя дзікім зверам. Пазней стала вядома, што ў вёсцы воўк напаў на сабаку і казу», — распавялі ў райвыканкаме.

На пошукі, як мяркуецца, шалёнага драпежніка мабілізаваныя міліцыянты, егеры лясніцтва, паляўнічыя. Ратавальнікі просяць людзей устрымацца ад прагулак і не выходзіць з дома ў цёмны час сутак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце4

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Усе навіны →
Усе навіны

У Замбіі восем месяцаў не могуць пахаваць былога прэзідэнта4

У рэанімацыі Мікалая Статкевіча тры тыдні кармілі праз трубку4

Акцыі EPAM абваліліся на 17% за адзін дзень12

Зяленскі: Украіна не прыме ультыматумаў ад Расіі3

Тэрмін працягласці гэтых збораў можа скласці да 60 сутак, час прыбыцця на зборы — да сутак7

Марына Адамовіч: Старыя коцікі нават праз пяць гадоў прызналі свайго гаспадара3

З Каардынацыйнай рады выйшаў Блок Пракоп’ева і Ягорава15

Ціханоўская: Калі мы хочам сапраўднага міру ў Еўропе — то мы павінны аслабіць Пуціна і яго паплечніка Лукашэнку4

У кіно па-беларуску пакажуць другую частку «Валадара пярсцёнкаў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце4

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць