Эканоміка

Кіраўнік Нацбанка пракаментаваў чуткі пра адстаўку: Рана мне рыбалкай займацца

Старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр пракаментаваў размовы аб сваёй адстаўцы словамі «рана мне рыбалкай займацца». Ён запэўніў, што мае намер прафесійна выконваць сваю працу, піша Tut.by.

Фота Надзеі Бужан

— Адну думку хачу данесці. Мы разглядаем актуальныя пытанні цэнавай і фінансавай стабільнасці. Гэтая стабільнасць — грамадская карысць. Задача і прафесійны абавязак Нацбанка — прыкладаць намаганні гэта забяспечваць. Мы павінны вярнуцца да сярэднетэрміновай мэты — інфляцыя 5%. Я лічу сваім прафесійным і грамадзянскім абавязкам забяспечыць абарону гэтых мэтаў, — сказаў Павел Калаўр.

Адказваючы на пытанні пра адмену графіка пасяджэнняў праўлення Нацбанка па стаўцы рэфінансавання, якую эксперты ўспрынялі як пераход на ручны рэжым кіравання, Калаўр прызнаў, што адсутнасць графіка зніжае пэўнасць і давер.

— Але каб нешта пэўнае вам сказаць, нам таксама патрэбна фактура і статыстыка. Мы працуем ва ўнікальных умовах, якіх не было і, спадзяюся, больш не будзе. Мы былі вымушаныя выкарыстоўваць інструменты больш прамога дзеяння, адысці ад нашай мары пераходу на таргетаванне інфляцыі. Таму было вырашана, што мы не можам праводзіць брыфінгі выключна па цэнавай стабільнасці, калі задзейнічаем і іншыя інструменты, — сказаў Калаўр.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м105

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

У Віцебску заўважылі трамвай-снегазборшчык ВІДЭА

Беларускі дызайнер зрабіў футра, натхніўшыся выбіваннем дываноў на снезе2

Беларускі майстар стварае ўнікальныя механічныя гадзіннікі з дрэва2

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ15

У Італіі разгарэўся скандал з-за выявы на царкоўнай фрэсцы анёла з тварам Мелоні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м105

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць