Грамадства

Латушка, Курэйчык, Агурбаш і больш за 2000 беларусаў падпісаліся пад мемарандумам у абарону незалежнасці

Мемарандум беларускага грамадства, Каардынацыйнай рады і дэмакратычных сіл у абарону суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Мы, прадстаўнікі беларускага народа, дэмакратычных сіл, палітычных партый, грамадскіх арганізацый, аб'яднанняў і платформаў, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, лідары меркаванняў і грамадскія аўтарытэты, незалежна ад нашых палітычных поглядаў па любых іншых пытаннях, адзіныя ў наступнай прынцыповай пазіцыі, якую мы выказваем ад імя ўсяго беларускага народа:

Суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца найвышэйшай канстытуцыйнай дзяржаваўтваральнай каштоўнасцю беларускага народа.

Любы замах на суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь з'яўляецца найцяжэйшым дзяржаўным злачынствам.

Такія дзеянні будуць з'яўляцца здрадай народу нашай краіны, які шмат стагоддзяў дамагаўся сваёй незалежнай і суверэннай дзяржавы, і застануцца нязмыўнай ганьбай у гісторыі Беларусі для тых асоб, якія іх здзейсняць.

Мы патрабуем ад улады адмовіцца ад любых спроб знішчыць незалежную беларускую дзяржаву або падпарадкаваць яе замежнай дзяржаве. Гандаль суверэнным правам беларускага народа на сваю нацыянальную дзяржаву ў міжнародна прызнаных межах — не дапушчальны ні ў якім выглядзе.

Беларускі народ не прызнае падпісанне міжнародных дамоў ці іншых дакументаў і заканадаўчых актаў, якія ставяць пад пагрозу незалежнасць і суверэнітэт Рэспублікі Беларусь.

Мы, як і ўвесь беларускі народ, будзем змагацца ўсімі канстытуцыйнымі метадамі супраць любой пагрозы незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны, лічачы гэта абавязкам і свяшчэнным доўгам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліка Беларусь — гэта і Рэспубліка ўсяго беларускага народа, і гэта дзяржава кожнага беларуса. Кожнага з нас.

Мы хочам, каб мы і нашыя дзеці жылі ў незалежнай, суверэннай, дэмакратычнай і квітнеючай Беларусі.

І так будзе!

Каментары

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца4

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Амаль 5 тысяч самакатаў у Беларусі прызналі мапедамі4

У мінскім аэрапорце экстранна пасадзілі самалёт з Антальі2

«Шанцы ёсць заўсёды». Сястра беларускі Кацярыны Саковіч, якая знікла ў Непале, расказала, як ідуць яе пошукі

На ўсходзе Германіі спрабавалі атакаваць электрастанцыю2

Порнаактрыса нарадзіла дзіця пасля сэкс-марафону з 400 мужчынамі31

Цэнтр Мінска застаўся без электрычнасці1

Такім мог быць Максім Багдановіч на 50‑рублёвай купюры ФОТАФАКТ13

Казахстан уводзіць платныя дазволы на ўезд у краіну. Беларусаў таксама тычыцца4

42‑гадовая дачка Брыжыт Макрон завяла раман з 22‑гадовым хлопцам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца4

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць