Урад Балгарыі афіцыйна абвясціў аб адкрыцці знешніх межаў для замежных турыстаў з 1 мая, у тым ліку і для беларусаў. Адпаведнае распараджэнне апублікавана на сайце МЗС Балгарыі, піша Tut.by.
Згодна з дакументам, турыстам, якія ўязджаюць у краіну, неабходна будзе паказаць адну з даведак:
- адмоўны ПЦР-тэст на каранавірус, зроблены не больш чым за 72 гадзіны да прыбыцця;
- тэст на антыцелы не старэйшы за 48 гадзін да ўезду ў краіну;
- сертыфікат аб вакцынацыі — з моманту ўвядзення другой дозы павінна прайсці не менш за 14 дзён.
Таксама турысты могуць мець пры сабе доказ перанесенай хваробы — станоўчы ПЦР-тэст на каранавірус, зроблены за 15—180 дзён да прылёту.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары