Свет

ЗША далучацца да абароннай праграмы ЕС

Еўрапейскі Саюз дазволіць ЗША, Нарвегіі і Канадзе далучыцца да вайсковай праграмы пастаяннага структураванага супрацоўніцтва ў сферы бяспекі і абароны (PESCO), скіраванай на пашырэнне аператыўных магчымасцяў па разгортванні сіл. Пра гэта ў сераду паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу ў ЕС, піша ТАСС.

Прыняцце гэтага рашэння міністрамі абароны краін — сябраў супольнасці чакаецца 6 мая.

«Гэта вельмі важна для трансатлантычнага супрацоўніцтва і эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж краінамі ЕС і іх саюзнікамі па НАТА», — прыводзіць агенцтва словы крыніцы.

Паводле яе даных, галоўная мэта PESCO заключаецца ва ўдасканаленні працэсу абмену інфармацыяй паміж сябрамі ЕС і паслабленні бюракратычных працэдур на межах, у тым ліку ўзгаднення мытных правіл для забеспячэння хуткага разгортвання і спрошчанага парадку трансгранічнага перакідання вайсковай тэхнікі НАТА па Еўропе.

Крыніца не выключыла, што да праграмы могуць далучыцца і іншыя дзяржавы, якія не ўваходзяць у ЕС. У прыватнасці, гаворка можа пайсці пра Вялікабрытанію.

Праграма PESCO была зацверджана ЕС у 2017 годзе з мэтай сумеснага развіцця абараназдольнасці, яе даступнасці для еўрапейскіх вайсковых аперацый. Свой удзел у праграме пацвердзілі 25 краін Еўрасаюза. У Брусэлі падкрэсліваюць, што PESCO не стане канкурэнтам НАТА.

Каментары

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць