Свет

У Польшчы выявілі рэкордны груз кантрабандных беларускіх цыгарэт — на $9,7 млн

Кантрабанду спынілі ў гміне Тарэспаль.

Цыгарэты трапілі ў Польшчу цягніком зь Беларусі, але польскія памежнікі выкрылі нелегальны груз і канфіскавалі яго, піша Радыё Свабода.

Каля 2,5 млн пачак цыгарэт выявілі супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы разам з Падляшскім аддзелам Памежнай службы краіны. Самая вялікая ў гісторыі па маштабах кантрабанда знаходзілася ў трох кантэйнэрах, якія прыбылі на цягніку зь Беларусі на перагрузачны пункт у гміне Тарэспаль, паведамілі ў сядзібе падатковай адміністрацыі ў Беластоку.

Агульны кошт нелегальнага грузу зь Беларусі — 37 млн злотых, што ў пераліку на даляры складае звыш $9,7 млн — гэта рэкорд кантрабанды, якую спынілі памежныя службы за ўвесь час.

Папярэдні рэкорд быў устаноўлены ў лютым, калі ў Польшчу зь Беларусі спрабавалі перавезьці 1 млн 800 тысяч пачак беларускіх цыгарэт на 7,5 млн даляраў. 

Паводле дакумэнтаў, груз, які прыбыў у Тэрэспаль, складаўся з вэрмікуліту і награвальных элемэнтаў, але пры ўскрыцьці падазроных скрыняў выявілася, што там цыгарэты. Польскія службы падлічылі, што агульная шкода ад такой гіганцкай партыі кантрабанды для бюджэту дзяржавы склала б 60 млн злотых, або 15,8 млн даляраў.

Рэгіянальная пракуратура ў Белай Падляскай пачала расследаванне для пошуку вінаватых у пастаўках у Польшчу нелегальнага грузу ў такім буйным памеры.

Ад пачатку 2021 году памежныя службы Польшчы, Літвы і Украіны шматразова спынялі буйную кантрабанду цыгарэт з тэрыторыі Беларусі.

Чытайце таксама: У Польшчы затрымалі кантрабандныя беларускія цыгарэты на $2,5 мільёна

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Перамовы ў Стамбуле завяршыліся пасля патрабавання Масквы аб вывадзе ўкраінскіх войскаў з чатырох абласцей Украіны5

Перамовы ў Стамбуле завяршыліся пасля патрабавання Масквы аб вывадзе ўкраінскіх войскаў з чатырох абласцей Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Крамлёўская метадычка ўжо настройвае прапагандыстаў, як трэба пісаць пра правал перамоў у Стамбуле4

На рынку ў Гомелі з'явілася чарэшня. Пачым?

Крэацін — новая мода. Ці варта вам яго прымаць?2

У сэрвіс таксі ад кампаніі A1 дадалі беларускую мову6

Перакладчыца на беларускую «Гары Потэра»: «Тое, што мастак павінен быць галодны, — гэта брыдкая маніпуляцыя»2

Еўрапейскі суд па правах чалавека адхіліў скаргу Вольгі Карач5

Рубіа не чакае прарыву ад цяперашніх перамоў у Стамбуле2

«Скрасці столькі, колькі ён хоча, з іншых краін складаней». Як у Зімбабвэ пракаментавалі візіт свайго кіраўніка да Лукашэнкі4

«Волат. Жыццё на нулі»: дакументальны фільм памяці легендарнага камандзіра1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перамовы ў Стамбуле завяршыліся пасля патрабавання Масквы аб вывадзе ўкраінскіх войскаў з чатырох абласцей Украіны5

Перамовы ў Стамбуле завяршыліся пасля патрабавання Масквы аб вывадзе ўкраінскіх войскаў з чатырох абласцей Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць