Свет

Галоўрэд «Газэты Выборчай» напісаў адкрыты ліст начальніку Валадаркі

Ужо амаль два месяцы трымаюць пад вартай карэспандэнта газеты Андрэя Пачобута.

Андрэй Пачобут і Адам Міхнік.

Адам Міхнік, галоўны рэдактар аднаго з найбуйнейшых польскіх выданняў «Газэта Выборча», які быў палітвязнем у часы, калі Польшча была падкантрольная СССР, а цяпер — адзін з самых уплывовых людзей Польшчы, напісаў адкрыты ліст начальніку СІЗА №1 Мінска Андрэю Цэдрыку, дзе трымалі пад вартай Андрэя Пачобуту, шматгадовага карэспандэнта «Газэты Выборчай». Яму і яшчэ чацвярым актывістам недзяржаўнага Саюза палякаў выстаўленае абвінавачванне ў «распальванні нацыянальнай варажнечы».

Міхнік апублікаваў свой адкрыты ліст на Wyborcza.pl.

«Паважаны Андрэй Міхайлавіч! У СІЗО №1, якое Вы ўзначальваеце, з 25 сакавіка 2021 года знаходзіцца наш калега, карэспандэнт «Газэты Выборчай» Пачобут Андрэй Станіслававіч, — піша Міхнік.

— Яго справа і абвінавачванні супраць яго, у чым мы глыбока ўпэўненыя, маюць прыроду беспадстаўных і незаконных палітычных рэпрэсій, накіраваных на жаданне ўлад супраць сумленнага і дастойнага даверу журналіста і, у цэлым, супраць прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі. Такім чынам, гэтыя рэпрэсіі адпавядаюць рысам этнічнай чысткі, з’явы, якая можа і павінна быць расследаваная згодна з міжнародным правам.

Асабіста Вы, Андрэй Міхайлавіч, зразумела, не маеце ўплыву на характар абвінавачванняў Пачобута А.С., на ход расследавання або магчымы вердыкт. З другога боку, менавіта Вы цалкам адказны за лёс вязня падчас яго зняволення.

Таму мы хацелі б, каб Вы ведалі: тое, што адбываецца падчас арышту з Пачобутам А.С., закранае не толькі нас, яго калег па рэдакцыі, але і журналісцкую супольнасць ва ўсёй Польшчы. Пачобута ведаюць, шануюць і паважаюць. Доказ гэтага — тое, што ў 2011 годзе ён быў прызнаны польскім журналістам года, што ў нашай краіне з’яўляецца найвышэйшай журналісцкай узнагародай.

Нягледзячы на інфармацыйную блакаду, мы ўважліва сочым за лёсам Пачобута А.С. падчас яго зняволення.

Калі высветліцца, што яго правы як вязня парушаюцца, мы гатовыя і здольныя ўзняць грамадскі рэзананс у Польшчы і іншых краінах, а таксама звярнуцца да міжнародных інстытутаў, каб настойліва дабівацца пакарання вінаватых.

Шчыра ваш,

Адам Міхнік, галоўны рэдактар «Газэты Выборчай».

Варта адзначыць, што на гэты момант Андрэя Пачобута з СІЗА-1 перавялі ў турму Жодзіна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць