У Брэсце вынеслі прысуд другой групе абвінавачаных па справе аб масавых беспарадках у жніўні
21 траўня ў Брэсце абвясцілі прысуд другой групе абвінавачаных у масавых беспарадках у жніўні мінулага года, паведамляюць праваабаронцы. 13 чалавек прызналі вінаватымі.

spring96.org
Бандарук Данііл — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
Салонікаў Марк — 4 гады 6 месяцаў калоніі узмоцненага рэжыму;
Зіневіч Максім, Рубашэўскі Уладзімір, Касцючык Вячаслаў, Панцялееў Віктар, Марусевіч Дзяніс, Калішук Міхаіл — па 4 гады ўзмоцненага рэжыму;
Бандарэнка Віталія — 4 гады калоніі агульнага рэжыму;
Грышчук Андрэй, Канцэвіч Сымон — 3 гады 6 месяцаў узмоцненага рэжыму;
Непаўналетнія Кудынюк Эдуард, Вінярскі Аляксандр — 3 гады выхаваўчай калоніі. Абодвух узялі пад варту ў зале суда.
Таксама абвінавачаных абавязалі пакрыць 24 тысячы рублёў шкоды.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары