Эканоміка

Галоўчанка назваў імаверныя меры ў адказ на заходнія санкцыі

Пра гэта прэм'ер Беларусі заявіў, выступаючы сёння ў парламенце.

БелТА

«Гэтым разам мішэнню павінны стаць беларускія прадпрыемствы. Пры гэтым у разлік не прымаецца, што ў канчатковым выніку гэта ўдарыць па нашых людзях, пра дабрабыт якіх яны нібыта дбаюць, — заявіў Раман Галоўчанка. — Мы — суверэнная і самастойная дзяржава і здольныя абараніць сваіх грамадзян і свае прадпрыемствы».

Ён адзначыў, што ў адказ на магчымыя санкцыі падрыхтаваны комплекс спецыяльных ахоўных мер у поўнай адпаведнасці з нашым заканадаўствам.

«Я не буду зараз раскрываць увесь пералік. Але мяркую, што ён будзе вельмі адчувальным для краін, якія занялі адкрыта варожую пазіцыю, — ад эмбарга на ўвоз тавараў да абмежавання транзіту. Але мы ўсё ж разлічваем на разважлівасць тых, хто спяшаецца прайсці кропку незвароту, і прапануем ацвярэзіцца і падумаць яшчэ раз перад тым, як стаць на слізкую сцежку эканамічнай вайны, у якой не будзе пераможцаў», — сказаў прэм'ер.

Урад разумее, што санкцыі не будуць лёгкімі.

«Нам прыйдзецца і паскорана займацца дыверсіфікацыяй экспарту, і скарачаць выдаткі на непершачарговыя задачы, і вырашаць цэлы шэраг іншых пытанняў.

Але суверэнітэт і незалежнасць ніколі не даваліся лёгка. За іх трэба змагацца і быць гатовым да цяжкасцяў. Хачу нагадаць, што абсалютна ўсе сцэнары каляровых рэвалюцый апошняга дзесяцігоддзя, ад Туніса да Украіны, заканчваліся аднолькава — рэзкім падзеннем узроўню жыцця ў параўнанні з дарэвалюцыйным перыядам, крывавым перадзелам уласнасці, спаўзаннем у пазыковую яму. І фактычным пераходам пад знешняе кіраванне. Такі вынік гвалтоўнай дэмакратызацыі, плаціць за які заўсёды вымушаныя простыя людзі», — сказаў на заканчэнне прэм'ер.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць