Грамадства

З'явіліся чуткі, што блогерку Такарчук утрымліваюць у Навінках. Ці так гэта?

У сацсетках з'явілася інфармацыя, што блогерку і дызайнерку Вольгу Такарчук нібыта закрылі ў Навінках, дзе прымусова даюць псіхатропы.

Вольга Такарчук.

Мы звязаліся з сям'ёй Волі, там абверглі гэтыя чуткі.

«Гэта няпраўда. Адвакат Волі літаральна сёння быў у Навінках. Але аказалася, што Воля застаецца ў Жодзіне: яе этапавалі туды 24 мая. Муж паспеў з'ездзіць туды і перадаць ёй лекі, якія яна звычайна прымае. У яго ўсё ўзялі, пацвердзіўшы, што Вольга знаходзіцца ў іх», — пракаментаваў бацька блогеркі Андрэй Такарчук.

Ëн таксама дадаў, што будзе рады, калі людзі будуць падтрымліваць дачку тэлеграмамі і лістамі:

«Наконт перадач ці нейкіх пасылак — гэта ўдакладняйце ў сям'і, бо вага лімітаваная, ды і блытаніны не хочацца».

Нагадаем, Вольгу Такарчук затрымалі 19 мая: у кватэру, дзе яна жыве з мужам і двума непаўналетнімі дзецьмі, прыйшлі з ператрусам. Да ранейшых абвінавачанняў (абраза суддзі і паклёп у дачыненні да супрацоўніка выбарчай камісіі — 391 і 188 артыкулы) 21 мая Вользе дадалі новае абвінавачанне: грубае парушэнне грамадскага парадку (342 артыкул КК).

Адрас для лістоў Вользе:

222136, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, турма №8

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»60

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новыя камеры ў Мінскай вобласці цяпер выводзяць парушэнні і нумар аўто на табло на трасе6

Цэнтрабанк РФ: Эканоміка Расіі ўпершыню ў гісторыі сутыкнулася з недахопам рабочай сілы5

Расія рыхтуе «касмічны Пёрл-Харбар»11

Беларусы 25 гадоў лічылі гэты брэнд прысмакаў расійскім — і прынцыпова яго ігнаравалі12

Дрон ударыў па электрападстанцыі ў Белгарадзе. Частка горада засталася без святла

Што ўяўляе сабой Anubis — нямецкі аналаг «Шахеда» для Украіны4

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія40

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»60

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць