Здароўе

У Беларусі зарэгістравана вакцына «Спутнік Лайт»

У Беларусі зарэгістравана вакцына «Спутнік Лайт», паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

«На падставе рашэння камісіі па лекавых сродках Міністэрства аховы здароўя 3 чэрвеня прынята рашэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі вакцыны «Спутнік Лайт», — расказалі ў прэс-службе.

У Міністэрстве аховы здароўя растлумачылі, што гэта вектарная вакцына для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі, выкліканай вірусам SARS-CoV-2. Трымальнік рэгістрацыйнага дасье лекавага прэпарату — ФДБУ НДЦЭМ імя Н.Ф. Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі. Тэрмін дзеяння дзяржаўнай рэгістрацыі складае 1 год.

У адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя эксперты Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, вядучыя інфекцыяністы рэспублікі і супрацоўнікі рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў правялі ацэнку матэрыялаў рэгістрацыйнага дасье. «Прадстаўленыя ў матэрыялах дасье дакументы ўключаюць дастатковую інфармацыю, якая дазваляе ацаніць паказчыкі бяспекі, эфектыўнасці і якасці прэпарату», — адзначылі ў прэс-службе.

Вакцына «Спутнік Лайт» — аднадозавая вакцына, якая стварае спецыфічны клетачны і гумаральны імунітэт да віруса SARS CoV-2. Параметры імунагеннасці вакцыны даюць магчымасць сфарміраваць дастатковы імунны адказ на 28-ы дзень пасля прышчэпкі. Найбольш выяўлены імунны адказ і, адпаведна, эфектыўнасць прымянення гэтай вакцыны будзе ў людзей з папярэднім імунітэтам да COVID-19. У час першых фаз клінічных даследаванняў было паказана, што ў людзей, якія маюць антыцелы пасля перанесенай інфекцыі COVID-19, у тым ліку ў бессімптомнай форме, адбываецца істотнае нарастанне цітраў антыцел на 10-ы дзень пасля прышчэпкі вакцынай «Спутнік Лайт».

У Міністэрстве аховы здароўя дадалі, што профіль бяспекі вакцыны «Спутнік Лайт» — стандартны для гэтага тыпу вектарных вакцын. Вакцына заснавана на вектары адэнавіруса 26 тыпу, гэта значыць уключае ў сябе першы кампанент вядомай і шырока прымяняемай вакцыны «Спутнік V». Прынцыпова важна тое, што прымяненне вакцыны дазволіць пашырыць аб'ём вакцынацыі і адказаць на высокі запыт у грамадстве на імунную ахову ад COVID-19, а таксама вакцынаваць людзей, якія перанеслі ўжо COVID-19.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра4

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра

Усе навіны →
Усе навіны

«Выкопвала невялікія ямкі, збірала мутную дажджавую ваду і піла яе». Пенсіянерка, якая два тыдні блукала па лесе, расказала, як ёй удалося выжыць1

Рукасты мінчук зробіць прыбіральню як у Шрэка1

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ й як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім11

Знойдзены мёртвым 35‑гадовы мінчук, якога шукалі тыдзень1

На Любліншчыне ў Польшчы ўпаў невядомы аб'ект: на полі ўтварыўся 10‑метровы кратар13

Аператар спісаў грошы за роўмінг, хоць абанент быў у Беларусі. Як так?

Ва Удмурціі пасля атакі БПЛА загарэўся склад Wildberries4

Ці праўда, што мужчыны хочуць сэксу больш, чым жанчыны? Даследавалі навукоўцы12

Польскія ВПС падымалі знішчальнікі, у польскім Любліне гучалі сірэны паветранай трывогі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра4

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць