Свет

Лідары краін ЕС адхілілі прапанову Меркель і Макрона правесці саміт з Пуціным

Лідары краін — членаў Еўрасаюза не змаглі дамовіцца аб правядзенні саміту з удзелам прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, зладзіць які прапанавалі канцлер Нямеччыны Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон.

Пра гэта заявіла сама Меркель, перадае meduza.io са спасылкай на Reuters.

«Гэта была вельмі грунтоўная і няпростая дыскусія. Мы яшчэ раз вызначыліся, пры якіх умовах мы гатовыя працаваць і больш цесна ўзаемадзейнічаць з Расіяй. <…> Сёння не было дасягнута дамоўленасці аб неадкладнай сустрэчы лідэраў», — сказала Меркель 24 чэрвеня, пасля першага дня двухдзённага саміту лідараў ЕС.

Паводле інфармацыі Bloomberg, каля 12 краін ЕС выступілі супраць саміту з Пуціным, раскрытыкаваўшы альбо саму ідэю падобнай сустрэчы, альбо тое, што яна была вылучана ў апошні момант перад самітам лідэраў ЕС.

Сярод тых, хто выступіў супраць, былі кіраўнікі Румыніі, Эстоніі, Латвіі і Нідэрландаў. Прэзідэнт Румыніі Клаус Ёханіс выказаў меркаванне, што абмяркоўваць саміт з Расіяй яшчэ рана. Прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас сказала, што была здзіўленая, наогул убачыўшы гэтае пытанне ў парадку. Прэм'ер Латвіі Артурс Крыш'яніс Карыньш заявіў, што «Крэмль не разумее саступак, Крэмль разумее палітыку сілы».

Саміты Расія — ЕС рэгулярна праводзіліся з 1995 года. Яны спыніліся пасля анексіі Крыма Расіяй у 2014 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць