Свет

Амерыканскага паліцэйскага, які забіў Джорджа Флойда, прысудзілі да 22,5 года турмы

Суд у Мінеапалісе прысудзіў былога паліцэйскага Дэрэка Шавіна да 22,5 года зняволення за забойства афраамерыканца Джорджа Флойда, перадае ria.ru. 

Пасяджэнне транслявалі амерыканскія тэлеканалы.

Суддзя Пітэр Кэхіл заявіў, што прысуд заснаваны не на грамадскім меркаванні і «не на эмоцыях і сімпатыях». Ён выказаў спачуванні сям'і загінулага.

Звяртаючыся да Шавіна, суддзя растлумачыў, што прысуджае яго да тэрміну, які на дзесяць гадоў большы, чым прынятае для падобнага злачынства зняволенне ў 150 месяцаў.

«Гэта рашэнне заснавана на вашым злоўжыванні ўладай і даверам, а таксама на той асаблівай жорсткасці, якую вы прадэманстравалі ў дачыненні да Джорджа Флойда», — дадаў Кэхіл.

Чакаецца, што Шавін зможа прэтэндаваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленне праз 15 гадоў — дзве траціны тэрміну. Абвінавачванне прасіла для падсуднага 30 гадоў турмы. Як заявіў намеснік генпракурора Мінесоты Мэцью Франк, ён дзейнічаў жорстка, цынічна, у прысутнасці дзяцей, парушаючы нормы паводзін паліцэйскага.

Сам Шавін выказаў спачуванні сям'і Флойда, але прасіць прабачэння не стаў. «Я хачу выказаць мае спачуванні сям'і Флойда. Ёсць некаторая інфармацыя, якая ў будучыні будзе мець цікавасць і, спадзяюся, некалькі супакоіць вас», — сказаў экс-паліцэйскі ў апошнім слове перад прысудам.

Забойства Флойда 25 мая 2020 года справакавала масавыя пратэсты і беспарадкі па ўсёй тэрыторыі ЗША, а таксама дыскусію ў грамадстве аб неабходнасці рэфармаваць паліцыю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць13

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку хуліганы прычапіліся да беларускай сям’і і пачалі яе абражаць24

Першая віцэ-міс Беларусі выйшла замуж ФОТЫ11

Стас Мытнік з Akute стварыў сольны праект — паслухайце яго дэбютны трэк1

МЗС Расіі дало нечаканае тлумачэнне выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране6

З серады на адну капейчыну падаражэе бензін

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава20

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць13

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць