Свет

Мэрыя Масквы выдала жыхарам горада ўжо 2,5 мільёна QR-кодаў

Амаль 2,5 мільёна чалавек у Маскве атрымалі за тры дні QR-коды для наведвання кафэ і рэстаранаў, паведамляе meduza.io са спасылкай на аператыўны штаб горада па барацьбе з каранавірусам.

У чэрвені ў Расіі пачаўся ўсплёск захворвання на каранавірус, выкліканы штамам Дэльта. Масква знаходзіцца на першым месцы па колькасці захварэлых. Па стане на 28 чэрвеня ў горадзе выявілі 1 346 183 выпадкі заражэння, выздаравеў 1 148 291 чалавек, памерлі 22 210 чалавек.

З-за новай успышкі кавіду ў Маскве ўстановам грамадскага харчавання забаронена з 23:00 да 06:00 абслугоўваць наведвальнікаў у зале, магчымы толькі гандаль на вынас. Праца фудкортаў у гандлёвых цэнтрах часова прыпыненая.

З 28 чэрвеня для праходу ва ўсе ўстановы грамадскага харчавання Масквы неабходны QR-код, які пацвярджае, што наведвальнік вакцынаваны ці не раней чым паўгода таму хварэў на кавід, звесткі пра што занеслі ў Дзяржаўны рэестр. Астатнім наведвальнікам трэба будзе прад'яўляць вынікі ПЛР-тэсту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску79

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк17

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах3

У модзе новая эра бландзінак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску79

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць