Культура

«Тузін. Перазагрузка»: мова натхняе

Удзельнікі праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» з немалым энтузіязмам узяліся за працу. Hair Peace Salon перарабілі «Ice Age» у «Студзень» і вельмі задаволеныя тым, што атрымалася. Tanin Jazz зрабілі сваю «My Bаbe» у новай электра-поп-аранжыроўцы і цяпер шукаюць аўтараў, каб працягнуць беларускамоўную творчасць, а «Сердце дурака» наогул напісалі новую песню з прыпевам: «Я няўдалы сын, вам не магу быць родным».

Праца над першай беларускамоўнай песняй у гурта Hair Peace Salon заняла некалькі тыдняў. Пара дзён пайшла на ўзгадненне з перакладчыкам Віталём Воранавым канчатковага тэксту. Праблема паўстала з вобразам галоўнага героя твору. Герой арыгінальнай песні «Ice Age» — легенда амерыканскага захаду і герой фільмаў 1930-х гадоў Лоўн Рэнджэр. Для беларускага тэксту перакладчык Віталь Воранаў прапанаваў знайсці іншы вобраз — беларускага Мірона. Музыканты спачатку ідэю прынялі, а потым перадумалі. «Я не быў супраць, але праз тое, што Мірона звольнілі, песня нібы стала на тэму глабальнага пацяплення. Ну а cпеў пра Мірона яшчэ, відаць, наперадзе», — зазначыў Віталь. «Справа з запісам пайшла вельмі хутка і лёгка. У беларускім варыянце нашай песні дадалося яшчэ больш свежасці і яскравасці. Думаем, што гэта не апошні наш беларускамоўны праект», — зазначылі вакалісты HPS Алег Вяль і Канстанцін Карман.

Гурт Tanin Jazz сваю песню «Му Babе» пераасэнсавалі як з тэкставага боку, так і з музычнага. Адмыслова для беларускага трэку была зробленая іншая аранжыроўка — у стылістыцы электра-поп. «Вельмі прыемна было працаваць з беларускім тэкстам, — кажа вакалістка гурта Таня Гарошка. — Як на мяне, дык атрымалася на 10 балаў з 10». «Нам вельмі падабаецца займацца нечым новым, і праект «Перазагрузка» нас вельмі зацікавіў. Настолькі, што мусім сказаць: па-беларуску ў нас яшчэ будзе яшчэ не адна песня», — дадае ўдзельнік гурта Сцяпан Бітус. Цяпер гурт якраз шукае беларускага аўтара, каб надалей рабіць песні па-беларуску.

А вось удзел у праекце гурта «Сердце дурака» натхніў музыкаў на запіс першай беларускамоўнай песні ў іх рэпертуары. Першапачаткова планавалася, што Цімафей Яравікоў пераспявае свой галоўны хіт — «Пропасть», але ў выніку ад гэтай задумы пастанавілі адмовіцца. «Я разумею ідэю, але гэта не тая песня, да якой я магу паставіцца легкадумна, — тлумачыць Цімафей. — Да ўсяго, я перакананы, што ніводзін пераклад не можа зрабіць для беларускай нацыянальнай культуры больш, чым твор, што нарадзіўся непасрэдна ў ёй».

Такім чынам, у «Сердца» з’явіцца першы беларускамоўны запіс. Песня завецца «Маці», і яна абяцае стаць сапраўдным хітом. Цімафей працытаваў адзін куплет з новай кампазіцыі: «Мне так шкада цябе, я нават не магу // З табою гаварыць тваёю мовай //Нічым табе я, дурань, не дапамагу // Хіба што толькі брудным рускім словам».

Інтэрнэт-прэзентацыя праекту «Тузін. Перазагрузка» адбудзецца ў новым музычным сезоне на старонках music.fromby.net і www.budzma.org.

Даведка: У праекце «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» бяруць удзел 12 самых цікавых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў, якіх лучыць арыгінальнасць матэрыялу, прафесійнасць у музычным падыходзе і жаданне эксперыментаваць. Кожны з іх перазапіша адзін са сваіх хітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафесійным перакладчыкам. Усе песні будуць прэзентаваныя на старонках music.fromby.net і www.budzma.org

Інфармацыйныя партнёры акцыі «ТУЗІН. ПЕРАЗАГРУЗКА»:

Інтэрнэт-партал TUT.BY

Першая прафэсыйная радыёстанцыя байнэту — Netradio.by

Першая беларуская газэта — «Наша Ніва»

Першая беларуская транспамежная FM-станцыя — Радыё Рацыя (98,1 FM у Гародні і Беластоку)

Праграма «Proдвижение» (штонядзелю апоўначы, штосераду апоўдні на тэлеканале «Лад»)

Праграма «Новая зямля» (шточацьвер а 23-ай гадзіне на Радыё Unistar (99,5 FM у Менску, 102,3 FM у Берасьце).

Тузін Гітоў

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»6

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра14

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

ЗША зноў не далучыліся да сумеснай заявы з асуджэннем Расіі ў ААН10

Расія знішчыла склад Чырвонага Крыжа ў Херсоне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць