Канцэрн Nestlé пасля крытыкі праваабаронцаў вырашыў скараціць рэкламу на беларускім тэлебачанні
У сваім каментары канцэрн намагаўся патлумачыць публікацыю сваёй рэкламы на беларускім дзяржаўным тэлебачанні адсутнасцю альтэрнатыўных тэлевізійных каналаў і шырокім спектрам тавараў у Беларусі.
«Нашай мэтай было і будзе забяспечваць мясцовае насельніцтва Беларусі бяспечнай, смачнай і даступнай ежай. У прынцыпе, мы не пазіцыянуем сябе ў адпаведнасці з палітычнымі прынцыпамі краін, у якіх працуем, і не выконваем усіх законаў і санкцый».
Нагадаем, «Вясна» і яшчэ больш за 50 няўрадавых арганізацый з 18 краін звярнуліся з адкрытым лістом да кіраўніцтва Nestlé з заклікам спыніць размяшчэнне рэкламы ва ўсіх дзяржаўных беларускіх СМІ.
Каментары