Грамадства

Ліквідацыя грамадзянскай супольнасці. Поўны спіс некамерцыйных арганізацый, якія ліквідуюць беларускія ўлады — іх ужо 48

Раніцай 23 ліпеня прадстаўнікі дзясяткаў некамерцыйных арганізацый выявілі, што іх установы фактычна ліквідаваныя. За тыдзень да гэтага ў офісах арганізацый прайшлі ператрусы, а ўлады некалькі разоў пагражалі, што «грамадзянская супольнасць перастане існаваць», калі Захад будзе ўзмацняць санкцыі супраць Беларусі. «Медыязона» сабрала поўны спіс арганізацый, якія трапілі ў жорны рэпрэсіўнай машыны.

Усяго на момант публікацыі вядома пра 48 арганізацый, якія ліквідуюць мясцовыя выканкамы — у першую чаргу, Мінгарвыканкам.

Установы ліквідаваць досыць лёгка — гэта можа самастойна зрабіць рэгіструючы дзяржорган, гэта значыць выканкам. З грамадскімі аб'яднаннямі складаней: каб прыпыніць іх працу, Мінюст павінен звярнуцца ў суд.

Аляксандр Лукашэнка за дзень да масавай ліквідацыі НКА заявіў, што ў краіне дзейнічаюць «пад дзве тысячы» «НДА, НКА, бандытаў і замежных агентаў».

«Цяпер азірнуліся: гэта ж шкода для дзяржавы! Ідзе зачыстка. Вы думаеце, гэта проста? Там ужо тысячы людзей працуюць, нашых людзей, і ў асноўным з павернутымі, прамытымі за чужыя грошы мазгамі», — абураўся ён.

Глеб Лабадзенка, стваральнік курсаў «Мова Нанова»

48 арганізацый, якія ўлады ліквідуюць

  1. Human Constanta
  2. Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend)
  3. Youth Labor Rights
  4. Офіс па правах людзей з інваліднасцю
  5. Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА»
  6. Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб
  7. Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў
  8. Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі
  9. Дабрачынная платформа «Имена»
  10. Цэнтр экалагічных рашэнняў
  11. «Жывая бібліятэка»
  12. Інфармацыйна-культурны цэнтр «ІніцыАрт»
  13. Цэнтр даследаванняў і прагнозаў развіцця «Еўрапейскі дыялог»
  14. «Мова Нанова»
  15. Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA
  16. European Youth Parliament
  17. «Экаасяроддзе»
  18. «Сацыяльныя інтэрвенцыі»
  19. «Амарока»
  20. «Офіс прасоўвання ініцыятыў»
  21. Цэнтр аматараў жывёл Lavbril
  22. «АСЕТ»
  23. Цэнтр стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў
  24. «Садзейнічанне культурнаму развіццю гарадоў»
  25. Рэгіянальны цэнтр экспертызы «Экадэмія»
  26. «Крэсы»
  27. «Агульная будучыня»
  28. «Пенсійны выпадак»
  29. Цэнтр сацыяльнай дапамогі і падтрымкі групаў рызыкі «Стымул да поспеху»
  30. «Ноктуам»
  31. «Веданта вада»
  32. Магілёўскі моладзевы цэнтр
  33. «УНОВІС-ФОРУМ»
  34. «Гендарны адказ»
  35. Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора»
  36. «Ваколіца»
  37. «Лідар новай эпохі»
  38. Майстэрня сацыяльнага кіно
  39. Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова «ТаймАкт»
  40. Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ
  41. Бізнэс-школа ІПМ
  42. Даследчы цэнтр інстытута прыватызацыі і менеджменту
  43. Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы
  44. «Тэрыторыя правоў»
  45. «Гарадское развіццё»
  46. Цэнтр развіцця правайдараў дадатковай адукацыі
  47. Цэнтр развіцця сельскіх ініцыятыў
  48. Асацыяцыя НКА па барацьбе са СНІДам «БелСетка антыСНІД»

Каментары

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова4

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова

Усе навіны →
Усе навіны

Год беларускай мовы ад Крутога адкладваецца. Будзе Год добраўпарадкавання краіны5

Выбарчая праграма Канапацкай: парламенцкая рэспубліка, забарона люстрацыі, а жанчынам браць шлюб можна з 17 гадоў20

Протас закінуў чарговыя дзве шайбы ў НХЛ. Ён ужо ў топ-50 бамбардзіраў

Яны пайшлі ад нас у 2024 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі14

Лукашэнка ў навагоднім звароце: «Змена пакаленняў завершыцца ў наступныя гады»29

Зяленскі ў навагоднім звароце: Я ўпэўнены, прыйдзе дзень, калі мы скажам «Жыве Беларусь!»23

Навагодні зварот Ціханоўскай быў спалучаны з відэаролікам пра жыццё адной сям'і33

У Беларусі, як і ў мінулым годзе, на пераднавагоднія хвіліны адключылі ютуб25

Пазняк звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай спыніць рэпрэсіі48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова4

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова

Галоўнае
Усе навіны →