Здарэнні

«Я хачу, каб гаварылі праўду». Маці памерлага чыноўніка са Шчучына распавяла пра смерць сына і звярнулася да ўладаў

Днямі з’явілася інфармацыя пра смерць 31-гадовага чыноўніка Дзмітрыя Крывецкага, які працаваў намеснікам старшыні Шчучынскага райвыканкама па эканамічных пытаннях. «Наша Ніва» пагаварыла з ягонай маці.

Крывецкі родам з Капыля, там па сёння жыве яго маці Ірына Іванаўна. Дзмітрый — старэйшы яе сын, яшчэ ёсць дачка Ксенія. 

Дзмітрый Крывецкі

Дзмітрый Крывецкі спачатку адвучыўся ў Гомелі, там жа працаваў у Прыёрбанку, расказвае маці. У 28 гадоў яму паставілі сур’ёзны дыягназ — лейкоз.

«Яму рабілі хімію. Адразу патрохі, але не дапамагала, пасля павялічвалі», — кажа Ірына Іванаўна.

Нягледзячы на хваробу, Крывецкі працягваў працаваць. Нават пайшоў на павышэнне — яго паставілі намеснікам старшыні Шчучынскага райвыканкама. На гэтай пасадзе ён адпрацаваў каля года.

«Ён сам пракладваў свой шлях, усяго дабіваўся сам. Я нават не ведаю, як ён змог атрымаць гэтую пасаду. Пры ім Шчучынскі раён уваходзіў у тройку найлепшых па вобласці па эканамічным развіцці, — кажа маці. — Хвароба на працы не адбівалася, ён працаваў ў поўную моц».

Калі пачаўся каранавірус, Дзмітрый стараўся берагчыся. У 2020 годзе яму пашанцавала, кавід не падхапіў. Але сёлета, у пачатку чэрвеня, ён усё ж захварэў. 

«Я так разумею, праца такая, з людзьмі трэба сустракацца. Калі пачаўся каранавірус, я вельмі хвалявалася. Дзмітрыя рыхтавалі да перасадкі коснага мозгу, рабілі хіміятэрапію. Донара ўжо знайшлі, бралі аналізы ў яго. Усё было б добра, працэдура была запланаваная на восень, але… У сына быў аслаблены імунітэт, а як лечаць у нас — я не ведаю», — кажа маці.

Яна расказвае, што Дзмітрый правёў у бальніцы амаль 2,5 месяца. 

«Ён спачатку ляжаў у Гродне, пасля яму было то лепш, то горш. Яго нават выпісвалі на нейкі час, але стан пагоршыўся, ізноў шпіталізавалі», — згадвае маці.

У жніўні чыноўнік быў ужо на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх, упаў у кому і праз два дні, 24 жніўня, памёр.

Ірына Іванаўна кажа, што ў пасведчанні аб смерці сына напісана: «Каранавірусная інфекцыя».

Дзмітрый не дажыў некалькі месяцаў да 32-годдзя. Ён быў жанаты, без бацькі застаўся маленькі сын.

Па словах маці, прышчэпку Дзмітрый не зрабіў. Чаму — яна дакладна не ведае. Сама Ірына Іванаўна таксама не вакцынавалася, нават пасля смерці сына.

«Я не веру. Не веру, што вакцына дапамагае», — прызнаецца жанчына.

Напрыканцы Ірына Іванаўна папрасіла апублікаваць яе зварот да ўладаў, найперш, Міністэрства аховы здароўя:

«Напішыце пра маё стаўленне да ўсяго гэтага. Маё меркаванне, як маці, у якой памёр сын ад каранавіруса: я хачу, каб у нашай краіне нічога не замоўчвалася. Каб усе гаварылі праўду: праўду пра колькасць захварэлых, праўду пра колькасць памерлых. Каб людзі не былі такімі нядбалымі. Каб казалі праўду, дзе ачагі — нават у нас у горадзе, я ведаю, што ў ЖКГ на дадзены момант ачаг, дык каб людзі туды не хадзілі без вострай неабходнасці. Таксама любы раён — мы б туды проста не ездзілі, каб ведалі хоць нешта, каб недзе была б хоць нейкая інфармацыя. Мне здаецца, гэта наша Міністэрства аховы здароўя, наша дзяржава, напрыканцы… Зразумелая палітыка нашага прэзідэнта. Але

страціўшы сына, — і я ведаю вельмі шмат такіх людзей, — мне хацелася бы ведаць праўду. Дзе ачаг — каб людзі туды не ішлі. Каб нічога не замоўчвалася».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС і Індыя дамовіліся аб свабодным гандлі пасля 20 гадоў перамоў4

Топ-чыноўнік РПЦ назваў Зяленскага, Парашэнку і іншых прэзідэнтаў Украіны «сатаністамі» і заклікаў перамагчы іх малітвай і пастом26

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць