Эканоміка

Пасля націску рускіх і скасавання ўказа аб нулявых мытах абароты «Белмытнясэрвіса» могуць упасці на 80%

Прыйшоў канец схеме, якая дзейнічала з красавіка 2011 года: паводле ўказа Лукашэнкі, тавары, увезеныя ў Беларусь кампаніямі з «асаблівым статусам», вызваляліся ад падатка на дададзеную вартасць, да іх прымянялася нулявая стаўка. Мытным аператарам быў дзяржаўны лагістычны аператар «Белмытнясэрвіс». 

Схема дазваляла пастаўшчыкам ашчаджаць на мытах, не ставіць тавары на баланс. Гэта стварала ўмовы, калі асобныя кампаніі завальвалі расійскі рынак шэрымі таварамі, дэмпінгуючы і раздражняючы сумленных расійскіх камерсантаў. 

Як вядома «Нашай Ніве», Лукашэнку давялося адмяніць з 31 жніўня гэты ўказ у выніку ціску з боку Расіі. 

Крыніцы паведамляюць, што пасля адмены ўказа «Белмытнясэрвіс» можа згубіць у агульных абаротах да 80% — пастаўшчыкам стане нявыгадна супрацоўнічаць з кампаніяй. 

«Расійскія кампаніі маглі ўвозіць тавары праз Беларусь, прыцягваючы мясцовых мытных аператараў, напрыклад «Белмытнясэрвіс», што дазваляла ім плаціць ПДВ не ў момант увозу, а пазней (паводле расійскага заканадаўства — не пазней за 20-га чысла месяца, у які кампанія прыняла тавар на ўлік), — тлумачыла РБК прэзідэнт расійскага мытнага брокера «КВТ Сэрвіс» Юлія Шленская. — Дзякуючы гэтаму камерсанты маглі адтэрмінаваць момант, калі давядзецца зняць сродкі з абароту на выплату падатку».

Па словах эксперта, раней афармленне на мяжы Беларусі было папулярным сярод расійскіх кампаній, «але цяпер схема будзе немагчымая». Шленская лічыць, што ад «адмены «беларускай» схемы павінны выйграць афіцыйныя кампаніі-пасярэднікі, якія дапамагаюць увозіць тавары ў Расію».

Гендырэктар расійскай кампаніі «Універсальныя грузавыя рашэнні» Сяргей Март'янаў прагназуе, што пасля 31 жніўня колькасць расійскіх кампаній, якія ўвозілі тавары праз Беларусь, упадзе да 70%.

«Гэта была шэрая схема, якая дазваляла кампаніям эканоміць на мытных плацяжах, увозіць тавар ценявым спосабам: яго можна было не ставіць на баланс. Адмена гэтай ільготы зробіць роўнымі ўмовы для ўсіх удзельнікаў рынку», — цытуе Март'янава РБК.

Пры гэтым рост цэн у Расіі ў сувязі з адменай «беларускай» схемы не прагназуюць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы33

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку11

Памянялі камандуючага Сіл спецыяльных аперацый

З 2022 года Расія страціла забітымі 19 генералаў5

НАСА пазапланава вяртае на Зямлю чатырох астранаўтаў

Алесю Бяляцкаму ў Осла ўручылі Нобелеўскі дыплом і знак лаўрэата7

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы33

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць