У рэдакцыю рэгіянальнай газеты «Ганцавіцкі час» прыйшлі з ператрусам
Пад пагрозаю заўтрашні выхад папяровай газеты. Пра гэта паведамляе сайт «Першы рэгіён».
Вядома пра канфіскацыю тэхнікі, мабільных тэлефонаў.
Прычыны ператрусу пакуль невядомыя: сувязь з галоўным рэдактарам Пятром Гузаеўскім адсутнічае.
Заўтра павінен быў выйсці чарговы выпуск газеты. «Ганцавіцкі час» — магчыма, адзінае рэгіянальнае незалежнае выданне, якое яшчэ працягвала выходзіць у друкаваным выглядзе.
Газета «Ганцавіцкі час», якая выходзіць ужо 19 гадоў, і рэгіянальны сайт «Першы Рэгіён» належаць адной кампаніі — ПВГУП «Медыя-Ганцавічы».
У рэдакцыі сайта кажуць, што ў іх супрацоўнікаў у розных гарадах за год было не менш за 15 ператрусаў, некаторую тэхніку ім да гэтага часу не вярнулі.
Каментары