Учора ўвечары ў Жыткавічах затрымалі Вольгу Чыжык — маці палітвязня Арсенія Чыжыка
Па інфармацыі праваабаронцаў, позна ўвечары да Вольгі прыехалі міліцыянты і павезлі на допыт. Вызвалілі яе толькі сёння раніцай. У жанчыны забралі тэлефон і цішотку з надпісам «Жыве Беларусь!».
Арсеній Чыжык — палітзняволены сябра «Маладога Фронту». Быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Каментары