Грамадства

СК пацвердзіў смерць Андрэя Скрыпкіна, якога падазраюць у забойстве сям’і банкіра з Масквы

СК Беларусі пацвердзіў смерць Андрэя Скрыпкіна, якога падазравалі ў забойстве сям’і маскоўскага банкіра

«Следча-аператыўная група праводзіць агляд у ізалятары. У цяперашні час атрыманыя звесткі ўказваюць на тое, што мела месца самагубства», — заявіла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

Пра забойства стала вядома ў аўторак. У кватэры на захадзе Масквы знайшлі забітымі банкіра, яго жонку і васьмігадовага сына. У мужа і жонкі былі нажавыя раненні, а ў дзіцяці — перарэзанае горла.

Скрыпкін — былы дзелавы партнёр Яхантава, праз Беларусь ён збіраўся трапіць у Еўропу. Тут яго і затрымалі.

Паводле папярэдняй версіі следства, злачынца не чакаў, што ў кватэры, акрамя банкіра Яхантава, будуць яго сын і жонка. У мужа і жонкі былі нажавыя раненні, а ў дзіцяці — перарэзанае горла.

Забіты Міхаіл Яхантаў быў адным з топ-менеджараў маскоўскага філіяла «Смаленскага банка». У 2016 годзе ён стаў фігурантам крымінальнай справы праз наўмыснае банкруцтва. Яго абвінавачвалі ў вывадзе на рахункі падкантрольных замежных кампаній больш за 600 мільёнаў расійскіх рублёў.

У 2019 годзе Яхантава прысудзілі да шасці гадоў калоніі. З улікам таго, што арыштаваны ён быў яшчэ ў 2016 годзе, а дзень у СІЗА залічваецца за паўтара дня ў калоніі, тэрмін у яго скончыўся гэтым летам.

Прысудам суда з Яхантава і трох ягоных саўдзельнікаў спагналі больш за 8,4 мільярда расійскіх рублёў на карысць Агенцтва па страхаванні ўкладаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць9

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў69

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць