Свет

Еўрапейцы рэзка перасталі падтрымліваць папулісцкія ідэі

За апошнія тры гады ў Еўропе значна знізілася колькасць тых, хто падтрымлівае папулісцкія тэзы. У Амерыцы таксама не дадалося прыхільнікаў гэтай палітычнай плыні. У прынцыпе, папулізм вычэрпвае сябе ва ўсім свеце, піша Guardian.

Фота: pixabay.com

Цэнтр даследавання грамадскага меркавання YouGov разам з Guardian апытаў 1000 чалавек у 10 еўрапейскіх краінах і 17 краінах па-за Еўропай (у тым ліку ў Расіі, ЗША і Кітаі) і высветліў, наколькі змянілася стаўленне людзей да асноўных ідэй папулізму.

Па ўсіх пунктах папулісты згубілі значную колькасць прыхільнікаў у Еўропе за апошнія тры гады.

Адна з асноўных тэз папулістаў: мая краіна падзеленая на звычайных людзей і карумпаваную эліту, якая эксплуатуе звычайных людзей.

За тры гады людзей, якія так лічылі, стала ў сярэднім на 10% менш у краінах Еўропы. У Францыі гэты паказчык знізіўся з 61% да 49%, у Даніі — з 29% да 15%, у Польшчы — з 65% да 54%, напрыклад.

Другая ключавая тэза класічнага папуліста: улада наўмысна хавае ад нас шмат важнай інфармацыі дзеля сваіх інтарэсаў.

На 6-17% менш людзей цяпер вераць у гэта. Падчас пандэміі з’явілася адчуванне, што многія паверылі ў канспіралагічныя тэорыі. Тым не менш, даследаванне паказвае, што доля аматараў такіх тэорый наадварот скарацілася ў Еўропе за апошні час.

Яшчэ адна пазіцыя папулізму: воля людзей — галоўны прынцып у вызначэнні палітыкі дзяржавы.

Калі тры гады таму 66% французаў падтрымлівалі такі прынцып, дык сёлета — толькі 55%. Гэтак жа рэзка паменшала прыхільнікаў гэтага прынцыпу ў Нямеччыне, Даніі, Гішпані, Італіі і Польшчы. Усё больш людзей згодныя з тым, што часам палітыкам трэба рабіць і непапулярныя рэчы. 

У той жа час сацыёлаг з Амстэрдамскага ўніверсітэта Мотайс Роўдаўн, які даследуе папулізм, адзначае, што папулярнасць гэтай палітычнай плыні фенаменальна вырасла за перыяд з 1998 да 2018 года, з 7% да 25% (больш чым у тры разы). Пасля чаго пачаўся яе заняпад.

Тым не менш, хаця прыхільнікаў папулізму на сёння стала менш — яны сур’ёзна радыкалізаваліся (узяць хаця б настроі праціўнікаў прышчэпак). Гэтую тэндэнцыю можна патлумачаць пандэміяй, лічыць Роўдаўн.

Цікава таксама, што калі ў большасці краін заўважна знізілася доля тых, хто сімпатызуе папулістам, у Амерыцы гэтая доля не знізілася, але і не вырасла. Даследчыкі адзначаюць, што гэта можна патлумачыць глыбока ўкаранёнай традыцыяй амерыканцаў — быць незадаволенымі палітычным істэблішментам у прынцыпе.

Лідарам жа па непрыняцці папулізму даследчыкі называюць Данію — адсотак людзей, якія ўхваляюць папулісцкія тэорыі, там стабільна нізкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю4

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць