Здарэнні

На мужчыну ўзбудзілі крымінальную справу за фотаздымак у нацысцкай форме. Фота было зробленае падчас здымак мастацкага фільма

54-гадовага жыхара Рэчыцы Уладзіміра Прадкіна вінавацяць па арт. 130 КК РБ (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці), паведамляюць праваабронцы.

Уладзімір Прадкін. Фота: асабісты архіў

Па версіі следства, Прадкін размясціў на старонцы ў «ВК» фотаздымак сябе ў форме нямецкага афіцэра, які быў зроблены падчас здымак мастацкага фільма ў Расіі, пад Масквой.

Апроч гэтага, мужчыне паставілі ў віну размяшчэнне ў «ВК» кнігі з мемуарамі нацысцкага генерала і каментарыі ў «Аднакласніках», дзе мужчына нібыта хваліць Гітлера.

Прадкіна затрымалі супрацоўнікі Гомельскага ГУБАЗіК 9 снежня, калі ён выходзіў са свайго падворка, правялі ў яго хаце ператрус, забралі тэлефон і ноўтбук.

Уладзіміра Прадкіна змясцілі на тры дні ў ІЧУ (Ізалятар часовага ўтрымання), а потым адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

«Лічу, што гэта міліцэйскае самавольства, — каментуе Уладзімір Прадкін. — Гэта сапраўднае беззаконне. Калі чалавек не можа выказаць сваё меркаванне публічна — гэта нейкае варварства. Па адчуваннях, у Беларусі наступіў 1937 год».

Прадкін тлумачыць, што каля 10 год таму ён падпрацоўваў у Расіі на здымках мастацкіх, гістарычных фільмаў і рабіў там фотаздымкі.

Наконт мемуараў нямецкага генерала, якія ён выклаў у сацсеткі, мужчына тлумачыць, што ён цікавіцца гісторыяй і яму было цікава, як нацысты рабілі свае злачынствы і чым апраўдваліся.

На сайце Міністэрства юстыцыі, дзе змешчаны пералік усіх матэрыялаў, якія прызнаныя экстрэмісцкімі і забароненымі для захоўвання і распаўсюджвання, тых мемуараў нямецкага генерала няма.

Прадкін адмовіўся ад дзяржаўнага адваката і мае намер бараніць сябе сам.

«Я нічога сур’ёзнага ў гэтых абвінавачаннях не бачу, — кажа Уладзімір. — Яны на такіх гнілых падпорках, што адвакат залішні. Суд ва ўсім разбярэцца».

Санкцыі арт. 130 КК РБ, па якім вінавацяць Уладзіміра Прадкіна, прадугледжваюць штраф, арышт, абмежаванне і пазбаўленне волі тэрмінам да 5 год.

Беларускі гісторык: «Закон «Аб генацыдзе беларускага народа» — гэта чыста рэпрэсіўны закон»

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

«Колькасць хворых павялічыцца». Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла пра новыя выпадкі хантавіруса2

У акупаваным Крыме ўдарам беспілотніка забіла пяць расійскіх вайскоўцаў1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

У Мінску пачалі працаваць камеры для кантролю хуткасці электрасамакатаў

На дзяржаўным тэлебачанні анансавалі фільм пра грамадзяніна Літвы, асуджанага на 15 гадоў за шпіянаж

«Тут дзеці адчуваюць сябе як у Беларусі». Чэмпіён свету па самба Сцяпан Папоў адкрыў спартыўны клуб ва Уроцлаве2

Расія на мяжы вычарпання грошай: дэфіцыт бюджэту за 4 месяцы ў паўтара раза перавысіў прагноз на цэлы год20

Што за жанчына ў пілотцы і з чырвона-зялёным сцягам накінулася на антыпуцінскі пікет у Барселоне? Яна з Гомеля20

У Год жанчыны Лукашэнка зняў жанчыну-мэра5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць