Грамадства

«Ад 60 да 65 гадоў». У якім узросце сыходзяць на пенсію ў суседніх краінах

У Беларусі з 1 студзеня павышаюць пенсійны ўзрост: для жанчын да 58 гадоў, а для мужчын — да 63. Павышаць век выхаду на пенсію пачалі ў 2017-м, да гэтага часу мужчыны сыходзілі на пенсію ў 60 гадоў, жанчыны ў 55 гадоў. Затым кожныя паўгода ўзрост выхаду таксама рос на шэсць месяцаў.

А вось у суседзяў збольшага плануецца павысіць час выхаду на пенсію да 65 гадоў. Але ёсць краіна, дзе ўзрост складаў 67 гадоў і быў зніжаны. Гэта Польшча, у 2017-м там мужчыны і жанчыны сыходзілі на пенсію ў 67, але кіроўная партыя ўзрост знізіла, і цяпер мужчыны сыходзяць у 65, а жанчыны ў 60. Эканоміка дазваляе.

У Расіі ў 2022 годзе мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 61,5 года, жанчыны — у 56,5 года (цяпер 61 і 56). Мяркуецца, што да 2028 года гэты ўзрост складзе 65 і 60 гадоў адпаведна.

Украінскія мужчыны і жанчыны сыходзяць на пенсію сінхронна — у 60 гадоў. Але там крыху іншая сістэма. Таксама трэба мець працоўны стаж: каб сысці ў 60 гадоў, трэба мець 29 гадоў стажу, а калі ў 65 гадоў — мінімум 19 гадоў.

У Літве наадварот пенсійны узрост павялічваецца. Цяпер ён складае 64 гады і два месяцы для мужчын, і 63 гады і 4 месяы для жанчын. У наступным годзе яго павялічаць на два месяцы, і ў 2025-м зраўняюць для абодвух палоў да 65 гадоў.

У Латвіі для мужчын і жанчын аднолькавы пенсійны ўзрост — 64 гады. З 1 студзеня 2022 года ён вырасце на тры месяцы. Кожны наступны год таксама будзе расці на тры месяцы, пакуль не дасягне ў 2025-м 65 гадоў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»23

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Мінсктранс» адмяніў некаторыя аўтобусы Мінск — Вільня19

Не менш за 12 замежных добраахвотнікаў загінулі падчас ліпеньскага ўдару па вучэбным лагеры ва Украіне1

Цапкала просіць брытанскую паліцыю праверыць, ці хацеў Латушка спаліць Ціханоўскую29

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў6

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»23

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць