Свет

Расія заявіла аб адводзе 10 тысяч салдат ад мяжы з Украінай

Мінабароны РФ заявіла аб завяршэнні вучэнняў, 10 тысяч вайскоўцаў адправяцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі. Раней СМІ са спасылкай на спадарожнікавыя здымкі пісалі аб працягу нарошчвання войскаў РФ на мяжы.

AP

Міністэрства абароны Расіі абвясціла пра завяршэнне ваенных вучэнняў на мяжы з Украінай. «Больш за 10 тысяч вайскоўцаў у складзе падраздзяленняў зробяць маршы ў пункты пастаяннай дыслакацыі з тэрыторыі агульнавайсковых палігонаў», — паведамляецца ў прэс-рэлізе Мінабароны РФ, апублікаваным у суботу, піша Deutsche Welle.

Як адзначаецца ў паведамленні, на працягу месяца манеўры праходзілі, у прыватнасці, у Астраханскай, Валгаградскай і Растоўскай абласцях, на Стаўраполлі і Кубані, у рэспубліках Паўночнага Каўказа і ў анексаваным Крыме.

Пры гэтым у гэтых памежных вайсковых частках будзе падтрымлівацца «высокая баявая гатоўнасць», для чаго «на перыяд навагодніх святаў будуць прызначаныя дзяжурныя падраздзяленні, сродкі ўзмацнення», — заявілі ў Мінабароны.

Нарошчванне расійскіх войскаў на мяжы з Украінай пачынаючы з кастрычніка стала выклікаць занепакоенасць ва Украіне і ў краінах Захаду. Лідары заходніх дзяржаваў асцерагаюцца, што Масква рыхтуецца да вайны. Падчас відэасаміту 7 снежня прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыгразіў расійскаму лідару Уладзіміру Пуціну «жорсткімі санкцыямі, у тым ліку эканамічнымі» ў выпадку ваеннай эскалацыі канфлікту з Украінай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

Італьянская піцэрыя ў Крывой Бярозе зноў запрацавала, але радуюцца гэтаму не ўсе1

Пластыкавыя бутэлькі могуць не толькі засмечваць акіян, але і ратаваць жыцці дэльфінаў

Дзяўчына ў Гомелі схадзіла да стаматолага і была ўражаная цаной. Пасля публічнага скандалу цану знізілі11

25‑гадовы футбаліст зборнай ПАР памёр пасля вяртання з чэмпіянату свету1

У Іране ўсклалі адказнасць за ўдар па суднах у Армузскім праліве на «непадкантрольныя элементы»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць