Свет

ЕС выставіў прэтэнзіі да Расіі з-за палітыкі імпартазамяшчэння. Гэта да 290 мільярдаў еўра

ЕС лічыць, што Расія, нягледзячы на узятыя на сябе раней абавязацельствы па свабодным доступе да расійскага рынку замежных кампаній, дыскрымінуе еўрапейскіх пастаўшчыкоў пры доступе да дзяржзакупак і аддае перавагу расійскім пастаўшчыкам з-за палітыкі імпартазамяшчэння.

Тым самым, Расія паставіла еўрапейскія кампаніі ў нявыгаднае становішча. ЕС заклікаў РФ адмяніць пратэкцыянісцкія меры.

Як вынікае са звароту ЕС, у 2019 годзе кошт апублікаваных тэндараў расійскіх дзяржаўных прадпрыемстваў склала 23,5 трлн расійскіх рублёў, або каля 290 млрд еўра. Гэта эквівалентна прыкладна 20% ВУП Расіі.

Да гэтага ЕС звяртаўся ў СГА для правядзення кансультацый з Расіяй з нагоды палітыкі, якая праводзіцца расійскімі ўладамі ў адносінах да замежных кампаній, аднак абмеркаванне гэтага пытання з расійскім бокам не вырашыла праблему, гаворыцца на сайце гандлёвай арганізацыі.

Як пазней удакладніў ТАСС са спасылкай на Мінэканамразвіцця Расіі, патрабаванні ЕС зводзяцца да адмены або мадыфікацыі асобных мер Расійскай Федэрацыі, якія парушаюць правілы СГА. У 290 млрд еўра ЕС ацэньвае рынак закупак Расіі, а не прычыненую ЕС шкоду.

У Міністэрстве дадалі, што самі правілы СГА не прадугледжваюць магчымасці выплат якіх-небудзь кампенсацый.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг25

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць