Эканоміка

Адпраўка войскаў у Казахстан адбілася на валютах? Разбіраемся, чаму так моцна расце даляр і падае расійскі рубель

З канца снежня беларускі рубель істотна аслабеў да даляра і еўра. Старшы аналітык «Альпары Еўразія» Вадзім Іосуб тлумачыць, у чым прычына валютных арэляў.

Даляр і еўра працягваюць рост ужо амаль два тыдні. Пры гэтым мы назіраем павольнае падзенне беларускага і сур'ёзнае падзенне расійскага рубля.

Фота: myfin.by

«Беларускі рубель падае — валютны кошык расце, — каментуе Вадзім Іосуб. — Калі меркаваць па кошце валютнага кошыка, то на таргах 6 студзеня беларускі рубель нават крыху ўмацаваўся. А гэта сведчыць пра тое, што ўсё, што цяпер адбываецца з далярам, еўра і расійскім рублём, не з'яўляецца значнай праблемай для беларускай эканомікі і беларускага рубля ў прыватнасці.

Перш за ўсё, гэта праблема для расійскага рубля. Можам нават прааналізаваць: яшчэ ў 20-х чыслах снежня даляр каштаваў 73 расійскія рублі, а ўжо сёння на таргах дасягнуў 77 рублёў. Столькі амерыканская валюта ў Расіі не каштавала з сярэдзіны красавіка мінулага года. За апошнія пару тыдняў рост даляра да расійскага рубля ўвогуле склаў 5,5%. І гэта даволі сур'ёзны паказчык».

Разважаючы аб прычынах падзення расійскага рубля, эканаміст кажа, што яно пачалося яшчэ ў апошні тыдзень снежня мінулага года і звязанае з эскалацыяй канфлікту паміж Расіяй і Украінай.

Нагадаем, у апошнія дні снежня 2021-га Расія працягнула нарошчваць колькасць войскаў на мяжы з Украінай і сцягваць у рэгіён вайсковую тэхніку. Многія замежныя выданні са спасылкай на крыніцы ў амерыканскай выведцы паведамлялі, што ў першыя тыдні 2022 года Расія нібыта рыхтуецца ўварвацца на тэрыторыю Украіны.

«Тады ж Захад заявіў, што ў выпадку далейшай агрэсіі супраць Расіі будуць уведзеныя самыя жорсткія эканамічныя санкцыі. Такім чынам, з-за рызыкі такіх санкцый, расійскі рубель і пачаў сваё падзенне, — разважае Вадзім Іосуб. — Але літаральна за апошнія суткі з'явіўся яшчэ адзін фактар падзення расійскага рубля. І гэта не столькі сам факт перавароту ў Казахстане, колькі навіна аб удзеле Расіі ў падзеях у Казахстане ў рамках АДКБ. Расійскаму рублю гэтыя падзеі, відавочна, нашкодзяць яшчэ больш».

На думку эканаміста, хутчэй за ўсё, спрацуе наступны механізм: частка інвестараў, якія трымаюць грошы ў расійскай эканоміцы (гэта могуць быць расійскія акцыі або расійскія дзяржаблігацыі), узважаць ўсе рызыкі і з вялікай верагоднасцю прымуць рашэнне вывесці свой капітал. Гэта значыць, што яны прададуць свае акцыі і аблігацыі за рублі і купяць на іх валюту. У выніку падымецца попыт на еўра і даляр, а курс расійскага рубля ўпадзе яшчэ больш.

«Нават калі меркаваць па таргах 6 студзеня, то расійскі рубель ужо асеў дастаткова сур'ёзна, — аналізуе Вадзім Іосуб. — Даляр і еўра растуць прыкладна на 0,5%, а расійскі рубель падае ў дачыненні да беларускага больш чым на 1%. Калі сітуацыя і далей будзе такой напружанай, расійскі рубель працягне таннець у дачыненні да замежных валют. Што тычыцца беларусаў, то для нас гэта будзе азначаць, што даляр і еўра і далей будуць расці, а расійскі рубель — падаць».

Чытайце таксама: Пратэсты ў Казахстане прывялі да зніжэння цэн на біткоін

Каментары

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні3

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

У Крыме ў выніку ўдару УСУ загінуў кіраўнік расійскага фонду «Народны фронт. Усё для Перамогі!»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні3

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць