«Абвал моста на Нямізе — намёк на тое, што можна зрабіць горад лепшым і ўтульнейшым» — эксперт
Лепш не аднаўляць мост у ранейшым выглядзе, а палічыць выгады і зрабіць альтэрнатыву, якая пойдзе на карысць гораду, гаворыць дырэктар Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце кандыдат тэхнічных навук Юрый Важнік, каментуючы сітуацыю для газеты «Беларусы і рынак».

Эксперт перакананы, што
«Няміга выглядала б лепш без транспарту зусім, як і вуліца Леніна. У Мінску вельмі маленькая цэнтральная пешаходная, турыстычная зона. Яна зводзіцца ўсяго толькі да Верхняга горада. У іншых гарадах падобнага роду зоны нашмат большыя».
Прытым на гэтым пры разумным падыходзе можна нават зарабляць грошы:
«Быў такі эксперымент у Сеуле: закрылі велізарную магістраль і пусцілі па ёй раку. На гэтым зарабілі прыкладна 3 млрд даляраў. За кошт турызму, іншага выкарыстання. З Нямігай мы маглі б зрабіць тое ж самае».
Тым больш што шанец нешта такое зрабіць валіцца фактычна сам у рукі:
«Эксперымент з пешаходнай вуліцай атрымаўся сам сабой. Я б не спяшаўся аднаўляць мост у ранейшым выглядзе. Таму што ён быў далёка не дасканалы з пункту гледжання транспартнай канструкцыі.
Ад выкарыстання транспартнай магістралі мы маем толькі выкіды і бруд. Цяпер стаіць задача не проста зрабіць як было, а палічыць выгады і зрабіць альтэрнатыву, якая пойдзе на карысць гораду».

Дарэчы, раней у Мінску нават хацелі зрабіць тунэль пад праспектам замест моста.
«Чым больш мы адхіляем паток ад цэнтра, тым больш эфектыўнай транспартная сістэма будзе ў далейшым. Мы лічым, што трафік першага гарадскога кальца павінен быць абмежаваны. Аж да ўвядзення платных зонаў.
Пакуль праз цэнтр можна будзе скараціць шлях, туды будзе з'язджацца транспарт. Але ў цэнтры трэба, каб людзі адпачывалі, пілі піва, выдаткоўвалі грошы. Мюнхен, Берлін, які горад ні вазьміце — цэнтр адведзены для пешаходаў.
Варыянтаў, чаму мост абваліўся, шмат, кажа Важнік, але гэта не самае важнае пытанне.
«Тут разбярэцца следства. Я гэта разглядаю не як фатальную памылку або праблему. Гэта намёк на тое, што можна зрабіць горад лепшым і ўтульнейшым».
Мост цераз Нямігу будуць праектаваць і будаваць адначасова
Кіраўнік Мінска паабяцаў за месяц пабудаваць новы мост над Нямігай
Што вядома пра мост на Нямізе, які абрынуўся
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары