Эканоміка

Крыніцы: Чыжу выставілі абвінавачванне. Артыкул нечаканы

Як даведалася «Наша Ніва» са сваіх крыніц, колішняму алігарху Юрыю Чыжу выстаўленае абвінавачванне па ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса. Гэта махлярства, здзейсненае групай асоб або ў асабліва буйным памеры. Караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў са штрафам. 

Нагадаем, Юрыя Чыжа затрымалі вечарам 15 сакавіка мінулага года пасля таго, як ён вярнуўся з Масквы. І вось ужо амаль 10 месяцаў ён знаходзіцца ў СІЗА.

Разам з Чыжом затрымалі кіраўнікоў некалькіх кампаній, якія засталіся ў бізнэсмена пасля разгрому яго імперыі.

Прэтэнзіі ў сілавікоў тады ўзніклі да топ-менеджменту «Кварцкрэйдапрама» — прадпрыемства ў Маларыцкім раёне, якое забяспечвала крэйдай бярозаўскі завод па вырабе будматэрыялаў (таксама належыць Чыжу).

Таксама нібыта быў затрыманы адзін з кіраўнікоў «Данпрада» — прадпрыемства на Валожыншчыне, якое вырабляла свініну.

Нарэшце, прыйшлі і ў «НафтаХімТрэйдынг» — адзін з апошніх бізнэсаў Чыжа, які паспяхова працягваў працаваць. У сеткі з 11 заправак, тры з якіх знаходзяцца ў Мінску, напярэдадні забралі ліцэнзію на продаж паліва.

Юрый Чыж, фота Сяргея Гудзіліна

Чыжа ўжо арыштоўвалі ў 2016-м па падазрэнні ва ўхіленні ад сплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры. 

Тады справа да суда не дайшла, бо Чыж прызнаў віну і кампенсаваў шкоду. Але, як вядома, на 2021 год ён нібыта заставаўся вінен і дзяржаве, і бізнэс-партнёрам, якія спаганялі з Чыжа даўгі праз суд. 

«Чыж па абавязальніцтвах нібыта не плаціў, хаця асобныя яшчэ «жывыя» яго бізнэсы прыносілі грошы», — адзначае наша крыніца.

За час знаходжання Чыжа ў СІЗА на яго колішнюю імперыю працягваўся ціск: 1 верасня 2021-га быў зменены даўні ўказ Лукашэнкі аб прэферэнцыях чыжоўскаму «Трайплу», які цяпер мае вярнуць у бюджэт атрыманыя 13 гадоў таму ільготы.

Частка бізнэс-супольнасці тлумачыла «Нашай Ніве» новую апалу Чыжа тым, што ўлады лічаць, нібыта ён у свае найлепшыя камерцыйныя гады вывеў з Беларусі і схаваў за мяжой значную суму грошай — каля мільярда даляраў. Іншая частка сумняваецца, што ў Чыжа могуць быць такія грошы, бо нягледзячы на тое, што ў свой час ён распараджаўся мільярдамі, значная частка гэтага была ў выглядзе актываў, якімі цяпер кіруюць іншыя бізнэсоўцы. 

Літаральна на днях стала вядома пра тое, што Чыж дзіўным чынам правёў узаемазалік старых даўгоў са сваім колішнім менеджарам Мікалаем Чукісавым, які атрымаў права спагнання доўгу з Чыжа ад Уладзіміра Япрынцава. 

Чытайце таксама: Канец гісторыі пра судовых выканаўцаў і Чыжа: былы алігарх прызнаў доўг, а разлік правялі па хітрай схеме

Каментары

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

WSJ падзялілася дэталямі плана Трампа наконт вайны ва Украіне32

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →