Свет

Зяленскі звярнуўся да грамадзян Украіны з просьбай не панікаваць з-за магчымай расійскай агрэсіі

Зяленскі у сваім выступе паабяцаў, што ў краіне будзе панаваць мір і ўсе сустрэнуць 2023 год. А таксама папрасіў насельніцтва не панікаваць і крытычна ацэньваць інфармацыю пра магчымае ўварванне Расіі ў Украіну. 

На думку ўкраінскага прэзідэнта, дзяржава-агрэсар наўмысна сее паніку і няўпэўненасць сярод украінцаў, каб аслабіць магчымы супраціў і адштурхнуць ад краіны бізнэс-інвестараў.

Зяленскі папрасіў захоўваць годнасць і гонар, каб не падыгрываць агрэсіўным намерам Расеі. У той жа час ён запэўніў, што ўлада цесна супрацоўнічае з партнёрамі па дыпламатычным вырашэнні сітуацыі і ўзмацняе сваю абараназдольнасць.

«А ў чым, уласна, навіна? Хіба гэта не рэальнасць ужо 8 гадоў? Хіба ўварванне пачалося не ў 2014-м? Хіба пагроза маштабнай вайны з'явілася толькі цяпер?

Гэтыя рызыкі існуюць не адзін дзень. І яны не сталі большымі. Большым стаў ажыятаж вакол іх. І зараз актыўна нападаюць не на нашу зямлю, а на вашы нервы. Каб у вас было пастаяннае пачуццё трывогі.

Усім нашым грамадзянам, асабліва пажылога ўзросту, трэба гэта зразумець. Выдыхнуць. Супакоіцца. Не бегчы па грэчку і запалкі.

Што рабіць вам? Толькі адно. Захоўваць спакой, халодную галаву, упэўненасць у сваіх сілах, у сваёй арміі, у нашай Украіне. Не накручваць саміх сябе, на ўсё рэагаваць мудра, а не эмацыйна!»

Каментары

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну14

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Доктар распавяла, якія прадукты дапамогуць знізіць узровень халестэрыну без таблетак

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА7

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну14

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць