Кіраўнік Памежнага камітэта аддаў каманду без папярэджання ўжываць зброю
Кіраўнік Памежнага камітэта заявіў, што польскія сілавікі нібыта планавалі захапіць беларускага памежніка.

Фота: БелТА
Паводле старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Анатоля Лапо, польскі бок хоча справакаваць беларускіх памежнікаў «на нейкія захады ў адказ».
Ён згадаў, у прыватнасці, пашкоджаны памежны знак, у чым беларускі бок абвінаваціў польскі. Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлеканала «Беларусь-1».
«Калі я атрымаў інфармацыю, што польскія сілавікі плануюць, магчыма, захапіць беларускага памежніка, я аддаў каманду без папярэджання неадкладна ўжываць зброю», — сказаў Анатоль Лапо.
Каментары