Эканоміка

Ці лягчэй Беларусі будзе цяпер плаціць па даўгах?

Міністэрства фінансаў адсправаздачылася аб стане дзяржаўнага доўгу за 2021 год. Ці стаў ягоны груз лягчэйшым, разважае аўтар тэлеграм-канала «Нашы грошы».

Фота: [email protected] / depositphotos.com

На 1 студзеня 2022 года дзяржаўны доўг Беларусі склаў 58,3 млрд рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2021 года на 0,5 млрд рублёў або на 0,9%.

Рост адбыўся галоўным чынам за кошт унутранага дзярждоўгу, які пацяжэў за год на 2 млрд рублёў або адразу на 20%.

Іншую дынаміку прадэманстраваў знешні дзярждоўг. На пачатак 2022 года яго памер склаў $ 18,2 млрд, а за 2021 год паменшыўся $ 0,4 млрд або на 1,9%.

Апора на ўнутраныя рэсурсы — сітуацыя вымушаная. Раней Беларусь больш актыўна пазычала за мяжой і цяпер таксама мае вялікую патрэбу ў падобных сродках. І гэта трэба зусім не для забеспячэння росту эканомікі, а для выплат па наяўных пазыках і працэнтаў па іх.

Аднак пасля 2020 года доступ да замежных пазык стаў вельмі абмежаваным. Фактычна адзіным буйным крэдыторам засталіся Расея і падкантрольны ёй Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (ЕСФР). Але і яны, верагодна, не хочуць афішаваць факт працягу крэдытавання Беларусі — з канца 2021-га ўлады прыбралі з адкрытага доступу крыніцы прыцягнення знешніх дзяржаўных пазык.

У 2022 годзе на пагашэнне дзярждоўгу Беларусі спатрэбіцца каля 10 млрд рублёў. Для таго, каб яго выплаціць, урад плануе рэфінансаваць яго частку — зноў узяць пазыку, каб аддаць ранейшыя.

А так як уласныя рэсурсы, мякка кажучы, абмежаваныя, прыйдзецца звяртацца па іншую фінансавую падтрымку, гэта значыць зноў нарошчваць дзяржаўны доўг.

Калі эканамічная кан'юнктура на працягу года будзе складвацца не на карысць Беларусі, той жа ЕСФР мяркуе, што дзяржаўны доўг можа павялічыцца амаль да 61% ВУП у параўнанні з прагназаваным узроўнем 46% ВУП.

Ёсць краіны і з больш высокімі суадносінамі дзярждоўгу да ВУП, але пытанне больш у тым, які памер доўгу эканоміка можа сабе дазволіць абслугоўваць.

Бягучы ўзровень запазычанасці ўжо стварае адчувальныя складанасці, таму ўзрастанне дзярждоўгу эканоміцы зарад бадзёрасці наўрад ці надасць.

Чытайце таксама:

Мінфін расказаў пра сітуацыю з дзярждоўгам, але пра тое-сёе прамаўчаў

Дзярждоўг вырас. Распавядаем, як гэта звязана з утрыманнем курсу даляра

Даўгавое балота засмоктвае. Чаму чыноўнікі сёння баяцца глядзець на год-два наперад

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў12

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі7

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць