Эканоміка

Даўгавое балота засмоктвае. Чаму чыноўнікі сёння баяцца глядзець на год-два наперад

Дзяржаўны доўг для Беларусі з кожным днём становіцца ўсё больш істотнай праблемай. Пры гэтым палітыка працы з гэтым доўгам зводзіцца да дзвюх вельмі простых формул. Першая: «нам бы дзень прастаяць, ды ноч пратрымацца». Другая: «пасля мяне — хоць патоп». Якія небяспекі гэта тоіць для Беларусі, тлумачаць у тэлеграм-канале «Нашы грошы».

Перад пазыковай пасткай

Ужо ўсе, уключаючы нават высокапастаўленых чыноўнікаў, прызнаюць, што краіна блізкая да пазыковай пасткі, а можа быць, ужо знаходзіцца ў ёй. Крэдытаў, па якіх даводзіцца плаціць, у краіны шмат, яны дарагія, і ў канчатковым выніку гэта тыя грошы, якія забіраюцца з нашай эканомікі, не ўкладаюцца ў развіццё.

Гэта тармозіць і без таго слабы рост. Па меры павелічэння пазыковай нагрузкі ў Беларусі зніжаюцца магчымасці для капіталаўкладанняў у асноўныя сродкі, гэта прыводзіць да росту іх зносу. У канчатковым выніку мы не зможам вырабляць якасныя прадукты, бо не маем фінансавых рэсурсаў на абнаўленне абсталявання.

Ды і чарговай мадэрнізацыяй па старых лякалах праблему не вырашыць. Эфект ад мінулых аказаўся вельмі сумніўны. Замест вырашэння праблемы пытанне з даўгамі адкладаецца, а прагалы, якія ўзнікаюць, затыкаюцца новымі запазычаннямі, якія робяць і без таго цяжкі доўг усё больш небяспечным для эканомікі.

Што нас чакае?

Што робяць чыноўнікі ў гэтай сітуацыі? Мяркуючы па рашэннях, якія яны прымаюць, проста імкнуцца не думаць, што будзе заўтра.

У наступным годзе краіне прыйдзецца выплаціць па дзяржаўных даўгах 10 млрд рублёў або каля $ 4 млрд. Нават міністр фінансаў адзначае, што гэта на 2 млрд больш, чым у 2021-м.

Але гэта толькі пачатак складанасцяў, якія нас чакаюць. Гэты год быў адзначаны «экспартным цудам», які паступова здзімаецца, і санкцыямі, якія пакуль не пачалі працаваць у поўную сілу. А што будзе ў наступным?

У 2022-м, відавочна, сыдуцца адразу некалькі негатыўных фактараў. Пазначанае падзенне экспарту будзе пагоршанае санкцыямі. І ў гэтых умовах аддаваць па атрыманых раней крэдытах трэба будзе значна больш!

Надрукаваць грошы, каб аддаць даўгі, не выйдзе, таму што крэдыты ўрад браў у валюце. Выдаткі рэспубліканскага бюджэту на наступны год — 30 млрд рублёў (бюджэт фарміруецца з дэфіцытам у 3 млрд). Для супастаўлення — на выплаты дзяржаўнай запазычанасці сыдзе сума, эквівалентная траціне рэспубліканскага бюджэту.

Без зменаў будзе толькі горш

Калі зазірнуць у 2023 год і пазней, становіцца зразумела, што будзе толькі горш. Гэта нагадвае карціну «дзявяты вал», калі за адной страшнай хваляй нас накрывае яшчэ большая. Напрыклад, у 2023 годзе Беларусі спатрэбіцца выплаціць яшчэ больш — каля $ 4,7 млрд. Беларусам давядзецца аддаваць усё большую долю заробленага, каб выплачваць крэдыты, якія набраў урад.

Без зменаў працэс і далей будзе закальцоўвацца па формуле «ўзяць крэдыт, каб аддаць крэдыт». У выніку выходзіць, што адзін з галоўных фінансавых клопатаў урада ў найбліжэйшыя гады — праца па пастаянным рэфінансаванні даўгоў. Пры гэтым магчымасці знайсці сродкі дзесьці яшчэ, акрамя як у Расіі, наўрад ці знойдуцца.

А гэта ж яшчэ мы не згадалі даўгі, якія набралі дзяржпрадпрыемствы пад дзяржаўныя гарантыі. Пры пагаршэнні стану эканомікі расце верагоднасць таго, што і дзяржпрадпрыемствы не змогуць вяртаць запазычанні, і яны немінуча лягуць на бюджэт.

І пра гэтыя даўгі з занепакоенасцю пачынаюць казаць у Расіі, разумеючы, што перспектыва атрымаць свае грошы назад становіцца ўсё больш нявызначанай.

Ці ёсць добрыя навіны?

Гэтым разам — ніводнай. У любым выпадку прыйдзецца выбіраць паміж некалькімі вельмі дрэннымі варыянтамі. Палітычная незалежнасць Беларусі ўжо сёння выглядае як насмешка. Вялікая небяспека, што вельмі хутка ў Маскву сыдуць і ўсе эканамічныя рычагі ўплыву.

Беларусь хоча ўзяць у Расіі $3,5 мільярда. Навошта? Гэта выратуе эканоміку?

Мінфін прызнаў цяжкасці з рэфінансаваннем дзяржаўнага доўгу. Грошы хочуць узяць у Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць23

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Белгарадзе пасля атакі дронаў гарыць універсітэт, дзе распрацоўвалі беспілотнікі

Навукоўцы назвалі самыя несумленныя краіны свету. Еўрапейцам і тут ёсць чым ганарыцца6

Джаан Роўлінг даслала кнігу з аўтографам украінскаму вайскоўцу, які ў палоне пераказваў іншым «Гары Потэра»

У Адэсе мужчына адкрыў агонь па вайскоўцах ТЦК, чацвёра параненыя5

Беларусбанк збіраецца запусціць іпатэку пад 1% на новабудоўлі?4

Марока назвала самую працяглую аўтатрасу Афрыкі ў гонар Трампа3

Як ГПУ падбіралася да Якуба Коласа3

У Мексіцы затрымалі лідара картэля «Лос-Рэес» па мянушцы Понча1

На магіле Вячкі Станкевіча на помніку — ні слова па-беларуску. Вось пра што гэта кажа наконт эмігрантаў, эміграцыі і «беларускасці ўнукаў»123

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць23

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць