Грамадства

«Адчування свабоды не было ні кроплі». Журналістка пула Лукашэнкі «пакаялася» за ўдзел у маршы

Учора з'явілася фота журналісткі лукашэнкаўскага пула Вольгі Забеліч падчас марша каля стэлы 16 жніўня 2020 года. У каментары «Нашай ніве» Вольга заявіла, што ёй «нічога не здарыцца». Сёння ж на старонцы Забеліч з'явілася фота ў майцы з цытатай Лукашэнкі і пост пра «правільны выбар».

Вольга Забеліч на мітынгу каля стэлы 16 жніўня 2020 года.

Большая частка допісу — пералік фактаў з асабістага жыцця і намёкі на іх Наталлі Казей, але ёсць і абзац з адказам «па сутнасці»:

«2020-ы год прайшоўся катком па кожнаму беларусу. Былі эмоцыі, невядомасць, небяспека здзейсніць памылку. І я яе зрабіла. Так, мы былі, Наташа, з табой на мітынгу 16 жніўня. Памятаю яго па хвілінах. Адчуванні свабоды не было ні кроплі. А вось пачуццё страху і няёмкасці не пакідала. Затое прыйшло дакладнае разуменне: гэты балаган народнай творчасці — дакладна не маё!!! І я шчаслівая, што зрабіла правільны выбар. Як, зрэшты, і на выбарах прэзідэнта, калі галасавала за Лукашэнку!»

Вольга Забеліч. Фота: Фэйсбук

Чытайце таксама: 

З’явілася фота журналісткі пула Лукашэнкі на «Маршы за свабоду». Яна працягвае працу: «Са мной нічога не здарыцца»

Каментары

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

«Кожнаму не дагодзіш». Улады пакрыўдзіліся на параўнанне з надмагіллем знака да Года беларускай жанчыны12

Знайшлі статуэтку «Оскара» Паўла Таланкіна, што згубілася падчас пералёту з Нью-Ёрка ў Франкфурт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць