Здарэнні

Фурай з польскімі нумарамі, якая збіла сёння мытніцу на «Казловічах», кіраваў 38-гадовы жыхар Брэста

У дачыненні да кіроўцы, які здзейсніў наезд на супрацоўніка мытні на пункце пропуску «Казловічы», узбуджаная крымінальная справа, паведамляе Следчы камітэт.

Па дадзеных следства, днём 5 лютага 38-гадовы жыхар Брэста, кіруючы аўтацягніком у складзе седлавога цягача Вольва з паўпрычэпам, пры руху па тэрыторыі Мытнага пункта пропуску «Казловічы» здзейсніў наезд на 28-гадовую супрацоўніцу мытнай службы. У выніку ДТЗ жанчына памерла на месцы.

Следчымі быў праведзены агляд месца здарэння, дапытаныя падазраваны і сведкі, прызначаныя судова-медыцынская і аўтатэхнічная экспертызы.

У дачыненні да кіроўцы ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама:

Трагедыя ў пункце пропуску «Казловічы»: мытніцу пераехала фура

Каментары

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну20

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША скароцяць колькасць сваіх войскаў у Германіі на 5000 чалавек на фоне крыўды Трампа на Мерца4

У Еўрасаюзе забаранілі прадаваць ноўтбукі без зарадкі USB-C6

Доктар распавяла, якія прадукты дапамогуць знізіць узровень халестэрыну без таблетак1

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА7

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну20

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць