Грамадства

Уга Чавэс хоча заключыць «пакт еднасьці з Беларусьсю»

У Менску з двудзённым афіцыйным візытам знаходзіцца прэзыдэнт Венэсуэлы Уга Чавэс. Сёньня ён правядзе перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам і наведае мэмарыяльны комплекс «Лінія Сталіна».

У Менску з двудзённым афіцыйным візытам знаходзіцца прэзыдэнт Венэсуэлы Уга Чавэс. Сёньня ён правядзе перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам і наведае мэмарыяльны комплекс «Лінія Сталіна».

Як паведамілі ў прэсавай службе А. Лукашэнкі, пад час візыту будзе падпісана 7 міждзяржаўных пагадненьняў, у тым ліку палітычная дэклярацыя лідэраў Вэнэсуэлы і Беларусі.

Прыехаўшы ў Менск, Уга Чавес заявіў, што хоча пакласьці першы камень у будучыню двухбаковых узаемавыгадных адносін Беларусі і Вэнэсуэлы і што ён асабіста разьлічвае не супрацоўніцтва ў галіне энэргетыкі, нафтахіміі, машынабудаўніцтва, навукі і тэхнікі. Акрамя таго ён заявіў, што хоча скарыстацца беларускім сацыяльным досьведам:

( Чавэс: ) «Тут, у Беларусі, укаранілі ў жыцьцё лёзунг Уладзіміра Ільіча Ульянава пра тое, што трэба пакончыць з эксплюатацыяй чалавека чалавекам. Тут мы бачым мадэль сацыяльнай дзяржавы, якую мы зараз толькі пачынаем ствараць. Гэта дзяржава, якая перш за ўсё забясьпечвае патрэбы свайго народу, а не інтарэсы гегеманічнага капіталізму,– ні з Эўропы, ні з Паўночнай Амэрыкі, ні з іншай часткі сьвету».

Апрача іншага спадар Чавэс заявіў, што хоча заключыць «пакт еднасьці з Беларусьсю». Тым часам кіраўнік прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі Павал Лёгкі назваў Беларусь і Вэнэсуэлу стратэгічнымі партнэрамі у галіне міжнароднай палітыкі:

(Лёгкі: ) «У прыватнасьці таму, што і Беларусь і Вэнэсуэла лічаць, што сьвет не можа быць аднапалярным, што ён павінен быць шматпалярным».

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Катляроў перакананы, што ў Вэнэсуэлы і Беларусі вялікія пэрспэктывы супрацоўніцтва.

(Катляроў: ) «Беларусь паступова становіцца лідэрам не будзем казаць трэцяга сьвету, але тых краін, якія імкнуцца праводзіць сваю ўласную палітыку ў сьвеце. І таму цяпер сустрэча прэзыдэнтаў Вэнэсуэлы і Беларусі паспрыяе пашырэньню кантактаў Беларусі з іншымі краінамі сьвету, якія маюць такія ж пазыцыі».

Менскі палітоляг Аляксей Кароль зьвяртае ўвагу на тое, што праграма знаходжаньня Уга Чавэса ў Менску мае мілітырызаванае адценьне, што лягічна для дыктатарскіх рэжымаў. А да заявы спадара Чавэса пра пакт еднасьці з Беларусьсю спадар Кароль паставіўся скептычна:

( Кароль: ) «Практычнага сэнсу з пункту погляду разьвіцьця эканомікі ў гэтым безумоўна няма. І хутчэй за ўсё гэта як бы ідэалягічна-палітычная дэманстрацыя саюза ці блёка, чым практычная. Я думаю, што вельмі няўтульна адчувае сябе Аляксандар Лукашэнка ў міжнароднай ізаляцыі, і таму трэба хаця б абазначыць, што гэта ня так».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна11

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выдаліце неадкладна»: эксперты заклікалі бізнэс тэрмінова заблакаваць ШІ-браўзеры2

Харчовы імпарт Беларусі з Расіі набліжаецца да 3 мільярдаў даляраў5

На трасе М-1 адкрылі самы працяглы ў Беларусі ўчастак кантролю хуткасці руху. Ён абраны нездарма

Спявак Аляксей Хлястоў расказаў, ці можна ў таксі замовіць, каб прыехаў менавіта ён9

У сучасным свеце 10% багацеяў зарабляюць больш, чым рэшта насельніцтва Зямлі7

У Беларусі за раз набылі 2,5 кілаграма золата. Гэта незвычайна1

Блогер Улад Бумага прайграў суд у Расіі ў справе правоў на сваю выяву8

Шведскі музыка навучыў граць на піяніна васьмінога3

Лівійскія сілавікі вучацца ў Беларусі разганяць пратэсты13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна11

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць