Грамадства

«Дзяніс вельмі ўпарты і хацеў справядлівасці». Сваякі распавялі пра мужчыну з відэа інцыдэнту са стральбой пад Салігорскам

Нядаўна ў тэлеграм-каналах і СМІ з'явілася відэа з інцыдэнтам у пасёлку Чырвоная Слабада Салігорскага раёна. На кадрах відаць, што двое мужчын — 38-гадовы Дзяніс Якубовіч і ягоны бацька Уладзімір гучна спрачаюцца з двума невядомымі, патрабуюць у іх паказаць пасведчанні, затым пачынаецца бойка. Раней нам удалося ўзяць каментар пра інцыдэнт у супрацоўніка міліцыі, які браў непасрэдны ўдзел у затрыманні. Новыя падрабязнасці гэтай справы здабылі журналісты zerkalo.io.

Дзяніс Якубовіч чытае паперу, атрыманую ў адказ на ягоную скаргу. Скрын з відэа.

Раней у МУС паведамілі, што за напад на супрацоўнікаў міліцыі былі затрыманыя бацька і сын: мужчына ўчыніў страляніну, калі міліцыянты прыехалі затрымліваць яго сына, які нібыта знаходзіцца ў вышуку. Сваякі затрыманых расказалі пра сям'ю Якубовічаў і пра тое, што здарылася ў двары дома ў Чырвонай Слабадзе 3 лютага. 

Паводле інфармацыі блізкіх сваякоў сям'і, Дзяніса раней затрымлівалі, потым ён ляжаў у РНПЦ псіхічнага здароўя ў Мінску, пазней яго і зусім адпусцілі. Але справа не звязана з яго фірмай і прадпрымальніцкай дзейнасцю.

«Наколькі нам вядома, раней праводзілася праверка па артыкуле 317 КК Беларусі — нібыта, Дзяніс ездзіў без правоў і яго некалькі разоў на працягу года спынялі. Але дакладна сказаць, што там было, мы не можам. Побач не знаходзіліся. Але ведаем, што не было складзена ніводнага пратакола.

Месяцы з два таму яго затрымалі на 72 гадзіны — з 10 па 13 снежня, ён знаходзіўся ў ІЧУ. Потым 15 дзён - у «Навінках». Дзяніса ў выніку адпусцілі. Ніякіх папер яму не было дадзена з нагоды яго затрымання. Ён пісаў звароты з патрабаваннем, каб яму выдалі дакументы, якія будуць аформленыя належным чынам аб тым, што праводзілася судова-псіхіятрычная экспертыза ў дачыненні да яго, а таксама ў міліцыю, каб там таксама выдалі дакумент аб тым, што ён знаходзіўся ці не знаходзіўся трое сутак у ІЧУ.

Пасля таго, як яго адпусцілі, Дзянісу сказалі прыйсці ў міліцыю. Ён быў згодны, але толькі пасля таго, калі прыйдзе позва. Таксама ён пісаў лісты ў розныя інстанцыі: у МУС, Генеральную пракуратуру і ў Адміністрацыю прэзідэнта са скаргамі на дзеянні супрацоўніка Мінскага РАСК.

Дзяніс вельмі ўпарты і хацеў справядлівасці. На відэа ён чытае адзін з адказаў, што ягоную заяву разгледзяць», — кажуць сваякі.

Яны адзначаюць: да 3 лютага сям'я ні ад каго не хавалася, «вяла зусім адкрыты лад жыцця».

«Яны спакойна жылі, ездзілі на машыне па цэнтральных дарогах, пакідалі яе на стаянках і паркоўках. А пра тое, што Дзяніс знаходзіцца ў вышуку, ніхто не ведаў. Так, у вышук яго падалі, калі ён пасля інцыдэнту ў двары з'ехаў адтуль. Затрымалі яго на наступны дзень», — кажуць сваякі.

Па іх словах, усё адбылося ўвечары 3 лютага. Дзяніс, ягоны бацька, а таксама іншыя члены сям'і знаходзіліся на кухні, калі пачулі нейкія гукі з боку ўваходу.

«Дзверы былі зачыненыя. Першай дзіўныя гукі пачула 9-гадовая дачка, яна пайшла паглядзець, што адбываецца, а ў гэты момант у дом уварваліся людзі. Яна прыбегла назад, моцна крычала. Ніхто ніякіх дакументаў ім не паказваў. Унутры пачалася бойка, потым усе выбеглі на двор. На відэа відаць, што і Дзяніс, і Уладзімір знаходзяцца ў шокавым стане. Яны просяць паказаць дакументы і спачатку не разумеюць, што адбываецца. Усе, вядома, моцна спалохаліся. Дзяніса яшчэ дома, як нам вядома, людзі, якія прыехалі, пачалі збіваць», — распавядаюць блізкія сям'і.

У міліцыі заявілі, што мужчыну, гэта значыць бацьку Дзяніса, раззброілі, але ва Уладзіміра, і гэта таксама відаць на кадрах відэа, стрэльбу ніхто не забіраў. Цяпер і бацька, і сын, знаходзяцца ў СІЗА. Распачатая крымінальная справа па артыкуле 364 КК Беларусі «Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў».

Раней у МУС паведамлялі, што 38-гадовы мужчына, які знаходзіцца ў рэспубліканскім вышуку як абвінавачаны па крымінальнай справе, прыехаў у Чырвоную Слабаду наведаць бацьку. Аператыўнікі даведаліся пра гэта і вырашылі яго затрымаць. Калі міліцыянты прыехалі, 65-гадовы бацька мужчыны выйшаў на іх з карабінам «Сайга», ударыў аднаго прыкладам і тры разы стрэліў. Міліцыянты яго абяззброілі.

Чытайце таксама:

«Выскачыў бацька, зрабіў тры стрэлы». Міліцыянер з рэзанаснага відэа ў Чырвонай Слабадзе расказаў «Нашай Ніве» сваю версію падзей

«Я цябе грохну, не верыш?» З'явілася ВІДЭА канфлікту з сілавікамі на Салігоршчыне, дзе бацька са стрэльбай абараняў сына

Пад Салігорскам двое мужчын аказалі ўзброены супраціў міліцыянтам

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі10

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Будапешце затрымалі сем супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка з дзясяткамі мільёнаў даляраў31

Ці можна прадказаць рэвалюцыю? Навукоўцы прапануюць некалькі формул

Новыя, сучасныя лекі ці даўнія, ранейшыя прэпараты: у якіх пабочак больш?

Мурманскі губернатар прылятаў у Мінск шыкоўным бізнэс-джэтам, які нібыта аплаціў беларускі бок2

Джон Коўл падзякаваў Лукашэнку за сённяшняе вызваленне палітвязняў18

У Беларусі прыдумалі, як рабіць жаночыя пракладкі з крухмалу4

У Мінску знясуць прыватны сектар каля Свіслачы ў Серабранцы. Што будзе замест?1

Стала вядома, як будзе выглядаць могільнік для радыеактыўных адкідаў у Беларусі3

Ізраіль загадаў жыхарам Бейрута пакінуць вялізны раён Дахіе. У Ізраілі заявілі, што яго чакае лёс сектара Газа13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі10

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць