Грамадства

Назіральніцу на выбарчым участку ў Мазыры пазбавілі акрэдытацыі і выклікалі ў міліцыю. Сувязі з ёю няма

Сёння ў краіне пачалося датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па зменах у Канстытуцыю. Ранкам 22 лютага ў Мазыры назіральніцу Алену Шаціла пазбавілі акрэдытацыі і выклікалі ў аддзяленне міліцыі. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Што дакладна адбылося, невядома. Алена Шаціла была зарэгістраваная на ўчастку для галасавання №15, які месціцца ў памяшканні філіяла «Мазырская нафтаразведачная экспедыцыя глыбокага бурэння» РУП «Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі».

Сувязь з назіральніцай адсутнічае, падрабязнасці затрымання высвятляюцца.

Нагадаем, што жыхар Чонак, што пад Гомелем, Мікалай Сушкоў, які вырашыў зарэгістравацца назіральнікам у мясцовай участковай камісіі па правядзенні рэферэндуму, быў затрыманы і асуджаны да 12 сутак арышту.

Пайшоў рэгістравацца назіральнікам на рэферэндуме і… знік

Чаму рэферэндум ужо цяпер можна лічыць несапраўдным

Каментары

Цяпер чытаюць

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі перастануць трансляваць Discovery і Eurosport3

Сын былога міністра культуры стаў кантрактнікам8

Мужчына з Барысава скраў у мінчанкі грошы, а пасля на іх жа запрасіў яе ў кавярню5

У Мінску падлетак парэзаў сябе і хацеў скокнуць з моста4

У Дзяржынску прайшоў дождж з буйным градам

Праз тыдзень у Беларусі можа быць +38°С3

У Мінскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак з Мінска1

У Грузіі жыве 4473 беларусаў — вынікі перапісу3

Пад Магілёвам Fiat збіў двух дарожных рабочых — 23‑гадовы хлопец загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць