Грамадства

МУС пагражае сабатажнікам на чыгунцы, якія перашкаджаюць руху цягнікоў з расійскімі войскамі

З 28 лютага па 1 сакавіка на тэрыторыі Магілёўскай, Гомельскай і Мінскай абласцей зафіксаваныя тры факты знішчэння сігнальнага абсталявання, блакавання чыгуначных шляхоў. Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў ‒ начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч.

 Паводле Казакевіча, адказнасць за такія дзеянні ўзялі на сябе «Буслы ляцяць» і ByPol.

Акрамя таго, у ноч з 1 на 2 сакавіка ў Стоўбцах падпалілі рэйкі. Былі затрыманыя мясцовыя жыхары, муж з жонкай, якія «на чыгуначных шляхах здзейснілі падпал бярвення з мэтай перашкодзіць руху цягнікоў». Мужчына ўсё здымаў на мабільны тэлефон, дзе «адкрыта выказваў свае тэрарыстычныя намеры», паведамляе прэс-служба МУС.

На відэа, якое распаўсюдзіла МУС, паказалі збітага мужчыну. Дэманстраваліся кадры, якія нібыта ён здымаў падчас падпалу на рэйках. За кадрам гучыць мужчынскі голас: «Брэсцкі накірунак. Ніводная п*ла не пройдзе ва Украіну».

МУС кваліфікаваў гэтыя дзеянні як акты тэрарызму, распачатая крымінальная справа. Інфраструктура Беларускай чыгункі ўзятая пад кантроль органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, паведамляе МУС.

«Аналіз аператыўнай абстаноўкі ў рэспубліцы сведчыць, што ў цяперашні час мы фактычна знаходзімся ў стане інфармацыйнай вайны», ‒ сказаў Казакевіч.

Паводле яго, прыкладамі інфармацыйных нападаў з'яўляюцца заклікі да блакавання чыгуначных шляхоў, вываду з ладу сігнальнага абсталявання і г. д. ад BYpol, «Буслы ляцяць», Паўла Латушкі, Святланы Ціханоўскай.

24 лютага Расія ўварвалася ва Украіну. Беларусь стала фактычна саўдзельніцай агрэсіі, нягледзячы на тое, што беларускія войскі пакуль не ўдзельнічаюць у ваенных дзеяннях на тэрыторыі Украіны.

Лідары апазіцыі выступілі з заклікамі зрабіць ўсё магчымае для перадухілення вайны. Святлана Ціханоўская аб'явіла антываенную мабілізацыю

Арганізацыя былых сілавікоў BYPOL заявіла пра новыя акты сабатажу на чыгунцы. Мэта — запаволіць перасоўванне расійскіх войскаў

Каментары

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма20

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе7

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці8

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s3

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»64

Гісторык расказала, якімі пытаннямі можна «выклікаць успаміны»

«Бомба запаволенага дзеяння». Чаму ў Калумбіі хочуць забіць «какаінавых бегемотаў» Пабла Эскабара10

Стаў вядомы прысуд, вынесены бацьку былога палітвязня Мікіты Залатарова

У Літве пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці былога прэм'ера і спікера парламента. Яго вінавацяць у карупцыі3

У стаўбцоўскім шматпавярховіку ўжо тры гады не могуць вырашыць праблему з іржавай вадой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма20

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць