Грамадства

«Патрыятычны камінг-аўт». Беларусы, якія не збіраюцца пакідаць краіну, дзеляцца ў сацсетках сваімі гісторыямі пад хэштэгам #язастаюся

У час калі многія беларусы ў паніцы абдумваюць, як пакінуць краіну, іншыя вырашаюць застацца — што б ні было далей. У сацсетках людзі далучаюцца да флэшмоба #язастаюся, каб тыя, хто не збіраецца з'язджаць, бачылі, што яны не адны.

Адзін з пастоў выклаў шоўмен Андрэй Бонд.

«Я застаюся ў Беларусі. Гэта маё добра абдуманае рашэнне. Тут нарадзіўся, жыў, жыву і буду жыць. Толькі ўзаемная дапамога і падтрымка выратуе нас. Мы нясём культуру, спадчыну, каштоўнасці. Тут наша ўсё.

Павінны ж мы (а хто яшчэ, калі не мы?) пісаць музыку, будаваць дамы, быць вадзіцелямі, афіцыянтамі, бухгалтарамі, кур'ерамі, настаўнікамі і апорай.

Быць падтрымкай для тых, хто мае ў гэтым патрэбу значна больш, чым ты. Старых, дзяцей, жывел і любога, каму можа цяпер спатрэбіцца дапамога.

Хто яшчэ, калі не мы? Калі яшчэ, калi не цяпер? Мне страшна, як і ўсім. Я не ведаю, што будзе заўтра, як і ўсе. У мяне ёсць родныя і блізкія, як і ва ўсіх. Мне ёсць што губляць, як і ўсім. Гэта мой дом, і я застаюся ў Беларусі. Я гэтак вырашыў».

У Інстаграме з дзясятак такіх публікацый пад хэштэгам #язастаюся.

«Хацела б я сказаць, што гэта было самае лёгкае рашэнне ў маім жыцці, але гэта не так — я некалькі разоў адкладвала гэты «патрыятычны камінг-аўт», слухаючы, як шум верталёта з перыядычнай настойлівасцю парушае начную цішыню над горадам. Страшна. Бо незразумела. І ўсё ж я прымаю гэтае рашэнне, зыходзячы з любові, а не з-за страху — гэта мой дом, тут жыве мая сям'я, мае сябры (тыя, хто застаўся), а разам з імі — маё сэрца. Ды і свет я хачу паглядзець у падарожжы, а не ва ўцёках», — напісала мінчанка Дар'я.

«Шчыра кажучы, у апошнія два дні я шмат думала — ехаць у Мінск ці заставацца ў Еўропе, пакуль ёсць такая магчымасць. Як бачыце, я дома — для мяне гэта адзінае слушнае рашэнне на гэты момант. Я не змагу чытаць навіны пра тое, што можа адбывацца ў Беларусі, і тэлефанаваць родным са словамі «ну як вы там».

Я застаюся ў сваёй краіне, каб стаць апорай для людзей, якія тут застаюцца. Для сям'і і блізкіх сяброў, для тых, хто выходзіў і працягвае выходзіць, і для тых, хто толькі ўсвядоміў, што мог зрабіць крышачку больш».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі17

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі

Усе навіны →
Усе навіны

Невядомыя апаганілі статую Уэйна Грэцкі ў Эдмантане3

Трамп скасоўвае прававы статус 530 тысяч кубінцаў, гаіцянаў, нікарагуанцаў і венесуэльцаў2

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць6

Пагражаюць за Дзень Волі? Вось што трэба рабіць45

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскага знішчальніка новага пакалення8

Стаў вядомы жорсткі прысуд, вынесены жыхару Гомеля за «здраду дзяржаве»1

Кетоны: што за рэчывы, якія спыняюць старэнне мозгу і дапамагаюць схуднець?1

Трамп расказаў пра перамовы па «падзеле тэрыторый» Украіны24

Памёр знакаміты кадэбіст-перабежчык Алег Гардзіеўскі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі17

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць